Душпастырскія аб’явы Шчучын 24.09.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XХV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А – 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

З літургічнага календара:

 

25 верасня (панядзелак) – Каласансаўскі дзень. З гэтай нагоды св. Імшы з казаннем і набажэнствам у гонар св. Юзафа Каласанса адбудуцца а 10.00 і 19.00 гадз. Шчыра запрашаем да ўдзелу ў іх.

 

26 верасня (аўторак) – разам з усім Ордэнам Піяраў молімся за піярскіх клерыкаў, аб добрую падрыхтоўку да святарскага пасвячэння і ўзрастанне ў пакліканні.

 

27 верасня (серада) – успамін св. Вінцэнта дэ Поля (św. Wincentego a Paulo), святара.

 

28 верасня (чацвер) – успамін св. Вацлава, мучаніка.

 

29 верасня (пятніца) – свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала. Св. Міхал з’яўляецца апекуном Каталіцкага Касцёла на Беларусі, таму за яго пасрэдніцтвам молімся за ўсіх Пастыраў і ўвесь Божы Народ Беларусі.

 

30 верасня (субота) – упамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла.

 

1 кастрычніка першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Першая нядзеля кастрычніка ў Беларусі таксама адзначаецца як Дзень настаўніка, таму ў наступную нядзелю будзем асблівым чынам маліцца за ўсіх настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў.

З 1 кастрычніка распачынаецца ружанцовае набажэнства, якое ў нашым касцёле будзе праходзіць кожны будні дзень у 18.30 гадз., а ў нядзелі ў 15.30. Для дзяцей і моладзі ружанцовае набажэнства кожны панядзелак, сераду, пятніцу ў 18.30.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

​ З 1 кастрычніка, перад і пасля кожнай св. Імшы, запісваем у сакрыстыі на выпамінкі. Просьба, каб дома напісаць выразна, на лісточку памерлых, за якіх трэба памаліцца і гатовы спіс прыносіць у сакрыстыю. З чытаннем выпамінак у гэтым годзе будзе падобна як у мінулыя. Трэба будзе выбраць дзень, у які бы хацелі, каб у касцёле былі прачытаныя выпамінкі. Таму ў хаце раней падумаць, які выбраць дзень на малітву за сваіх блізкіх памерлых.

Выпамінкі будуць у буднія дні чаргавацца: адзін дзень ў 9.15, другі ў 18.15, у нядзелю у 15.15. У які будні дзень набажэнства за памерлых будзе зранку ў які вечарам, можна будзе даведацца, прыносячы выпамінкі ў сакрыстыю. Пасля кожных выпамінак будзе таксама св. Імша ў інтэнцыі прачытаных памерлых на выпамінках.

На могілках выпамінкі будзем чытаць толькі ў Барташах і Тапілішках.

 

​ Нагадваем, што на гэтым тыдні ў Новым Двары, Мастах і Лядску будзе весці набажэнствы вядомы польскі рэкалекцыяніст-харызматык, кс. Ян Рэчэк. Дакладная інфармацыя адносна канферэнцый і Імшаў у вышэй згаданых парафіях знаходзіцца на дошцы аб’яваў каля бакавога ўвахода ў касцёл, а таксама ў новым нумары газеты Слова жыцця.

 

​ Просьба, каб пасля св. Імшы ў сакрыстыю зайшлі заляторкі кулак ружанцовых, на кароткую арганізацыйную сустрэчу.

 

 

Паслухайце калі ласка яшчэ ўрыўкі са зварота абп. Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з правядзеннем у Мінску Пленарнай Асамблеі Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы.

 

“ З вялікай радасцю паведамляю вам, што з 28 верасня па 1 кастрычніка 2017 г. у Мінску адбудзецца Пленарнае паседжанне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы, якое прысвячаецца моладзі і будучаму нашага кантынента як супольнага дома(…).

(…)Правядзенне набліжаючагася Пленарнага паседжання – гэта вялікі гонар як для Касцёла ў Беларусі, так і для нашай краіны. Чакаючая нас падзея з’яўляецца безпрэцадэнтнай у гісторыі Каталіцкага Касцёла і нашай Бацькаўшчыны. Яшчэ ніколі Беларусь адначасова не наведвала поўсотні вышэйшых іерархаў Каталіцкага Касцёла Старога кантынэнту(…).

(…) Усведамляючы важнасць Пленарнага паседжання Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы і ўскладзеную на наш Касцёл адказнасць за яго падрыхтоўку і правядзенне, заклікаю да малітвы аб поспеху гэтага форуму еўрапейскіх біскупаў і добрых плёнах, як для нашага кантынэнта, так і Беларусі(…)”

 

Polecamy jeszcze uwadze fragmenty Listu abp. Tadeusza Kondrusiewicza w związku z mającym się odbyć w Mińsku zgromadzeniem plenarnym Rady Konferencji Biskupów Europy.

 

„Z wielką radością informuję Was, że w dniach 28 września – 1 października 2017 r. w Mińsku odbędzie się Sesja plenarna Rady Konferencji Biskupów Europy, poświęcona sprawom młodzieży oraz przyszłości naszego kontynentu jako wspólnego domu(…).

(…) Przeprowadzenie zbliżającej się Sesji plenarnej – jest to wielki zaszczyt tak dla Kościoła na Białorusi, jak i dla naszego Kraju. Czekające nas wydarzenie jest bezprecedensowe w historii Kościoła Katolickiego i naszej Ojczyzny. Jeszcze nigdy Białorusi nie nawiedziło jednocześnie pięćdziesięciu najwyższych hierarchów Kościoła Katolickiego na Starym kontynencie(…).

(…)Mając świadomość wielkiego znaczenia Sesji plenarnej Rady Konferencji Biskupów Europy i spoczywającą na naszym Kościele odpowiedzialność za jej przygotowanie i przebieg, wzywam do modlitwy o sukces dla tego forum biskupów europejskich i o dobre owoce, tak dla naszego kontynentu, jak i dla Białorusi(…)”.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews