Душпастырскія аб’явы Лiда 17.09.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

XХІV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ– 17.09.2017

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

 

18 верасня (панядзелак) – успамін св. Станіслава Косткі, законніка.

 

20 верасня (серада) – успамін карэйскіх мучаннікаў.

 

21 верасня (чацвер) – свята св. Мацвея, апостала і евангеліста.

 

23 верасня (субота) – успамін св. Піо з П’етрэльчыны, святара і законніка.

 

21, 22, 23 верасня – квартальныя Дні малітвы за дзяцей, моладзь, настаўнікаў, выхавацелей. Заахвочваем да супольнай малітвы.

 

2.​ - Ахвяры, сабраныя сёння, будуць накіраваны на патрэбы нашай дыяцэзіі.

 

-​ Штодзень, з 3 верасня па 1 кастрычніка, да і пасля св. Імшы можна будзе запісаць сваіх дзяцей і ўнукаў на ўрокі рэлігіі. Урокі рэлігі распачнуцца 2 кастрычніка (панядзелак). Да І Св.Споведзі і Св. Камуніі дзеці рыхтуюцца два гады (4 і 5 клас).

-​ Запрашаем жадаючых хлопцаў (пасля І Св. Камуніі) запісвацца ў міністранты (кандыдаты).

-​ Жадаючых хлопчыкаў і дзяўчынак запрашаем запісвацца ў дзіцячы хор.

 

-​ Хто жадае набыць дыск з відэазапісам кансэкрацыі нашай святыні, просьба звярнуцца ў сакрыстыю.

 

 

-​ У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

-​ З сённяшняга дня можна запісаць інтэнцыю св. Імшы на 2018 год.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews