Душпастырскія аб’явы Шчучын 17.09.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XХІV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А – 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

З літургічнага календара:

 

18 верасня (панядзелак) – успамін св. Станіслава Косткі, законніка.

 

20 верасня (серада) – успамін карэйскіх мучаннікаў (Męczenników z Korei).

 

21 верасня (чацвер) – свята св. Мацвея (Mateusza), апостала і евангеліста.

 

23 верасня (субота) – успамін св. Піо з П’етрэльчыны, святара і законніка.

 

Іншыя аб’явы:

 

​ Сёння пасля св. Імшы а 16.00 гадз., у кляштары, сустрэча для настаўнікаў. Запрашаем як тых, што прыходзіў ў прошлым навучальным годзе, так і новыя асобы да ўдзелу ў сустрэчах.

 

​ Ахвяры, якія сёння складаюцца на тацу, згодна з распараджэннем кс. біскупа, прызначаны на патрэбы дыяцэзіі.

 

​ На гэтым тыдні ўжо распачаліся ўрокі рэлігіі. Хто яшчэ не запісаўся, то пасля св. Імшы можна ў сакрыстыі даведацца, калі трэба прыйсці на ўрок.

 

​ Нагадваем, што ў сакрыстыі ўжо можна запісваць інтэнцыі св. Імшаў на 2018 г.

 

​ У канцы верасня і на пачатку кастрычніка ў Новым Двары, Мастах і Лядску з рэкалекцыямі будзе вядомы польскі ксёндз рэкалекцыяніст-харызматык Ян Рэчэк. Дакладная інфармацыя адносна канферэнцый і Імшаў у вышэй згаданых парафіях знаходзіцца на дошшцы аб’яваў каля бакавога ўвахода ў касцёл.

​ У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця і часопіса Дыялог.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews