БІСКУПСКАЯ КАНАНІЧНАЯ ВІЗІТАЦЫЯ ПАЧАЛАСЯ Ў ЛІДСКІМ ДЭКАНАЦЕ

vizit_lida 6

11 верасня дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі наведаў з кананічнай візітацыяй піярскую парафію імя Унебаўзяцця НПМ у Лідзе (м-р Індустрыяльны).

На прыступках парафіяльнай святыні біскупа вітаў пробашч а. Андрэй Агель SP, вікарый а. Аляксандр Махнач SP і дэкан Лідскага дэканату кс. Андрэй Роўба CRL.

Пасля прывітання вернікамі пробашч парафіі а. Андрэй Агель SP пазнаёміў іерарха з гісторыяй парафіі.

У гаміліі біскуп пажадаў, «каб гэтая прыгожая святыня, якая 25 жніўня была ўрачыста асвечана, заўсёды была месцам сустрэчы вернікаў з Богам і ніколі не была пустой».

Пасля св. Імшы адбылася сустрэча іерарха з вернікамі парафіі. Дыялог адбыўся ў даверлівай і сямейнай  атмасферы. Пасля гутаркі біскуп удзяліў усім пастырскае бласлаўленне і раздаў абразікі.

Пастырскі візіт з’яўляецца знакам прысутнасці Пана, які наведвае свой народ, прыносячы яму супакой.

Тэкст: а. Аляксандр Махнач SP

Фота: Сяргей Масло

https://www.grodnensis.by/

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews