Душпастырскія аб’явы Шчучын 10.09.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XХІІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А – 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

З літургічнага календара:

 

12 верасня (аўторак) – успамін Найсвяцейшага Імені Марыі.

У Ордэне Піяраў, свята Апякункі Ордэна

(W Zakonie Pijarów, Święto Patronki Zakonu).

 

13 верасня (серада) – Дзень фацімскі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнта да 12.30 і пасля абеда ад 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі за пасрэдніцтвам Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. фацімскае набажэнства і працэсія вакол тэрыторыі каля касцела.

 

14 верасня (чацвер) - свята Ўзвышэння Святога Крыжа (Podwyższenie Krzyża Św.).

 

15 верасня (пятніца) – успамін НПМ Балеснай.

 

16 верасня (субота) – успамін св. Карнэлія, рымскага папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў.

 

Іншыя інфармацыі:

 

​ На гэтым тыдні ўжо распачынаем урокі рэлігіі. Хто яшчэ не паспеў запісацца і не ведае, калі трэба прыйсці, то ў сакрыстыі можна атрымаць адпаведную інфармацыю.

 

​ Ад заўтрашняга панядзелка распачынаем хадзіць з душпастырскай паслугай у бальніцу і адпраўляць там св. Імшу. Як і мінулыя годы, па палатах пачынаем хадзіць прыкладна ад 15.00 гадз. і св. Імша ў бальніцы прыкладна а 16.00 гадз. на ІІ пасце тэрапеўтычнага аддзялення.

​

​ У наступную нядзелю, ахвяры якія будуць збірацца на тацу, згодна з распараджэннем кс. біскупа, прызначаны на патрэбы дыяцэзіі.

 

​ Ад сённяшняга дня можна ў сакрыстыі перад альбо пасля св.Імшаў запісваць інтэнцыі на 2018 г.

У сувязі з гэтым некалькі інфармацый:

 

-​ ад студзеня 2018 года кожны 15 дзень месяца будзе св. Імша за ахвярадаўцаў і добрачынцаў нашай парафіі.

 

-​ Запісваць раней св. Імшы можна і трэба не толькі за памерлых, але і за жывых. Г.зн. калі хто хоча, каб была св. Імша з нагоды дня нараджэння альбо нейкага юбілея, трэба таксама запісвацца раней пакуль ёсць месца.

 

-​ Некаторыя ўжо ведаюць, што ў суботу а 9.00 гадз. у нашым касцёле ёсць так называемая складковая св. Імша. Інфарміруем, што не гледзячы на тое, колькі было вычытана інтэнцый, Імша была важная і малітва дзейсная. Пазней, каб было справядліва, ў кожнай запісанай інтэнцыі, асобна адпраўляецца св. Імша ў іншым часе. Таму калі кагосьці інтэнцыю злучылі і прачыталі разам з іншай, то пазней яшчэ дадаткова адпраўляецца св.Імша за кожную далучаную інтэнцыю. Можна сказаць, што за складковую, далучаную інтэнцыю адпраўляецца 2 св. Імшы.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews