Душпастырскія аб’явы Лiда 03.09.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

XХІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ– 03.09.2017

 

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

Сёння, 3 верасня, І нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы ў 10.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы ў 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на верасень: за дзяцей і моладзь нашай парафіі, якія пачынаюць новы навучальны, катэхэтычны і акадэмічны год.

4 верасня (панядзелак) — успамін бл. сястры Стэллы і 10 яе паплечніц-сястёр з Навагрудка.

7 верасня (чацвер) – І чацвер месяца. Дзень малітвы аб пакліканнях да святарства, манаства і місій. У гэтай інтэнцыі будзе адпраўлена Св. Імша ў 18.00.

 

8 верасня (пятніца) – свята Нараджэнне НМП. На кожнай св. Імшы – абрад асвячэння зерня для пасеву.

Штодзень, з 3 верасня па 1 кастрычніка, да і пасля св. Імшы можна будзе запісаць сваіх дзяцей і ўнукаў на ўрокі рэлігіі. Урокі рэлігі распачнуцца 2 кастрычніка (панядзелак). Да І Св.Споведзі і Св. Камуніі дзеці рыхтуюцца два гады (4 і 5 клас).

 

Хто жадае набыць дыск з відэазапісам кансэкрацыі нашай святыні, просьба звярнуцца ў сакрыстыю.

 

З наступнай нядзелі (10 верасня) можна будзе запісаць інтэнцыю св. Імшы на 2018 год.

 

11 верасня (панядзелак) на св. Імшу ў 18.30 з кананічным візітам у нашу парафію прыбудзе кс. біскуп дапаможны Юзаф Станеўскі. Заахвочваем і запрашаем усіх вернікаў прыняць удзел у гэтай св. Імшы. Пасля св. Імшы адбудзецца сустрэча кс. біскупа з парафіянамі.

 

2.​ У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

-​ аб здароўі і Божым благаслаўленні – 06.09 (серада) у 18.30.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews