Віктарына «Піяры і Паўсюдны касцёл»

13

Асаблівы для ўсёй піярскай сям’і год не мог прайсці без спецыяльных мерапрыемстваў. Як вядома, паслядоўнікі святога Юзафа Каласанса займаюцца выхаваннем дзяцей і моладзі, а таксама маюць непасрэднае дачыненне да адукацыі. Таму было вырашана да 400-годдзя існавання ордэна піяраў і 250-годдзя з дня кананізацыі св. Юзафа Каласанса правесці першую інтэлектуальную гульню сярод моладзі са Шчучына і Ліды.

За 2 тыдні ўсе жадаючыя маглі падаць заяўку са складам сваёй каманды (6 чалавек) на ўдзел у віктарыне. І вось 27 жніўня а 18 гадзіне на тэрыторыі шчучынскай парафіі сабралась 5 каманд, кожная са сваёй назвай і вялікім інтузіазмам да гульні: са Шчучына — “Вітольдаўны”, “Парадокс”, “Дзеці з-за Тыбра”, каманда з Ліды “Лімонны Каласанс”, а таксама мяшаная каманда Ліда-Шчучын – “Мікс”. Тыя ж, хто не рызыкнуў паказаць свае веды і інтуіцыю з ахвотаю назіралі за гульнёй і падтрымлівалі ўдзельнікаў.

Віктарына складалася з 5 тураў:

  1. Напачатку даваліся розныя цікавыя факты на рэлігійную тэму, і за 1 хвіліну трэба было адказаць праўда гэта ці не.
  2. З прапанаваных адказаў на пытанне трэба было выбраць адзін правільны. Тут у камандах асаблівым чынам праявілі сябе міністранты, дзякуючы якім каманды лёгка справіліся з такім пытанням, як напрыклад, пра значэнне колераў адзення святара.
  3. Кожная каманда магла выбраць пытанне з адной з прапанаваных катэгорый: Біблія, Касцёл у Беларусі, Паўсюдны Касцёл, Музыка ў касцёле, Піяры, Св. Юзаф Каласанс. Тут удзельнікам больш за ўсё спадабалася катэгорыя “музыка ў касцёле” – па мелодыі адгадвалі песню ці гімн, а потым некоторые спевы нават праспявалі ўсе разам.
  4. Адзін з самых складаных тураў – тут не было аніякіх варыянтаў адказаў. Некаторыя пытанні патрабавалі дасканалых ведаў, а на некаторые можна было адказаць лагічна, вось напрыклад: “Якім сказам заканчваецца Новы Запавет?”
  5. У апошнім туры задавалася пытанне, адказам на якое павінна быць лічба. Тая каманда, якая была бліжэй за ўсіх ці давала дакладны адказ атрымоўвала 1 бал. Тут спатрэбіліся веды не толькі па гісторыі хрысціянства, але і па геаграфіі і нават матэматыцы. Не заўсёды проста было адказаць, у якой ж краіне знаходзіцца абсалютная колькасць каталікоў і якім па ліку з’яўляецца сённяшні Папа.

На працягу ўсіх 5 тураў каманды паказвалі высокі ўзровень, радаваліся правільным адказам, смяяліся з саміх сябе і неадступна змагаліся за перамогу. Вынікі ж былі наступныя:

1 месца: Дзеці з-за Тыбра (34 бала) — Шчучын;

2 месца: Лімонны Каласанс (27 балаў) — Ліда;

3 месца: Мікс (25 балаў) — Ліда/Шчучын;

3 месца: Парадокс (25 балаў) — Шчучын;

4 месца: Вітольдаўны (20 балаў) — Шчучын;

Як бачым, усе каманды набралі высокую колькасць балаў, што паказывае высокі ўзровень падрыхтоўкі! А што не ведалі, дык цяпер напэўна ўжо запомніцца надоўга! Усе атрымалі памятныя падарункі, прысвечаныя юбілейнаму году, і безумоўна добры настрой і зарад энэргіі для атрымання новых ведаў ва ўжо так хутка распачынаючымся новым катэхетычным годзе!

Арганізатар гульні: Аляксандр Снапко.

Тэкст (бачанне ўдзельніка гульні): Кацярына Мурамская.

Фота: а. Віталій Слука SP

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews