Сустрэча піяраў, якія жывуць і працуюць у Беларусі

Неўзабаве пасля Святаў Змертвыхпаўстання Пана, 10 – 12 красавіка, адбылася чарговая сустрэча піяраў, якія працуюць і жывуць у Рэспубліцы Беларусь. На гэты раз нашая сустрэча праводзілася ў Чавусах, што ма Магілеўшчыне, дзе працуе адзін з піяраў – а. Грыгорый Ксенжэк.

У той жа дзень, 10 красавіка, у гадавіну аварыі пад Смаленскам, у чавускім парафіяльным касцеле адбылася супольная Эўхарыстыя ў інтэнцыі нашага памерлага субрата Юзафа Енца і ўсіх загінулых у катастрофе пад Смаленскам 2 гады таму. Св. Імшу ўзначаліў і сказаў казанне Рэктар піяраў у Беларусі – а. Вітольд Пэтэльчыц.

На наступны дзень была магчымасць паехаць на тое ж самае месца катастрофы ў Смаленску, дзе ў супольнай малітве аддалі Богу загінуўшыя асобы. Пасля гэтага мы таксама спыніліся ў Катыні, дзе была растрэляна польская эліта ў ​​1940 годзе.

Дарога з Катыня ў Чавусы трохі здоўжалася, за тое расійскія дарогі былі вельмі “добрымі” і “прыгожымі”   ;)

12 красавіка пасля супольнага снедання нас чакала 7 гадзінаў дарогі, каб вярнуцца ў свае дамы. Падзякаваўшы за гасціннасць а. Грыгорыю, па дарозе заяхалі яшчэ ў сталіцу вобласці — г. Магілёў, і пасля гэтага мы шчасліва дабраліся да нашых манаскіх дамоў.

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews