Душпастырскія аб’явы Лiда 27.08.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

XХІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ– 27.08.2017

 

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

 

28.08 (панядзелак) – успамін св. Аўгусціна, біскупа, доктара Касцёла;

 

29.08 (аўторак) – успамін мучаніцтва св.Яна Хрысціцеля;

01.09 — І пятніца месяца. Набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса (18.30). 78 год таму распачалася ІІ Сустветная вайна. Таму ў нашых малітвах ахвяруем Богу ўсіх тых, хто загінуў на гэтай вайне, а таксама молімся аб супакоі ва ўсім свеце.

 

02.09 – І субота месяца. Набажэнства да Беззаганнага Сэрца НМП (18.30).

 

03.09 — І нядзеля месяца. Пасля св. Імшы ў 10.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы ў 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на верасень: за дзяцей і моладзь нашай парафіі, якія пачынаюць новы навучальны, катэхэтычны і акадэмічны год.

Запрашаем дзяцей і моладзь разам з бацькамі на св. Імшу на 11.30, якая будзе адпраўлена ў інтэнцыі пачатку новага навучальнага, катэхэтычнага і акадэмічнага году, а таксама пройдзе абрад асвячэння школьных рэчаў.

 

2.​ У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

-​ аб здароўі і Божым благаслаўленні – 06.09 (серада) у 18.30,

-​ за памерлых – 02.09 (субота) у 9.00.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews