Душпастырскія аб’явы Шчучын 27.08.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XХІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А – 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

З літургічнага календара:

 

28 жніўня (панядзелак) – успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла.

 

29 жніўня (аўторак) – успамін Мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.

 

1 верасня першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.00 гадзіны і ўвечары ад 18.00. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Асабліва заахвочваем дзяцей і моладзь, каб распачынаючы новы навучальны год, прыступілі да споведзі і св. Камуніі.

1 верасня таксама адзначаецца 78 гадавіна пачатку Другой Сусветнай вайны. У гэты дзень молімся за ахвяры вайны і супакой на зямлі.

 

2 верасня першая субота месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 і 19.00 гадз., набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

3 верасня першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

У наступную нядзелю таксама на св. Імшы ў 11.30 распачацце новага навучальнага і катэхетычнага года і асвячэнне школьных прыладаў. На гэтую св. Імшу асабліва запрашаем усіх школьнікаў і настаўнікаў.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

​ На ўрокі рэлігіі будзем запісваць 4 і 5 верасня з 10.30 да 12.00 і з 14.00 да 16.30.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews