Душпастырскія аб’явы Лiда 20.08.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

XХ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ– 20.08.2017

 

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

 

21.08 (панядзелак) – успамін св. Пія X, папы.

22.08 (аўторак) – успамін НМП Каралевы;

24.08 (чацвер) – свята св. Барталамея, Апостала;

25.08 (пятніца) – урачыстасць св. Юзафа Каласанса, заступніка нашага касцела.Урачыстасць кансэкрацыі касцёла і алтара. Удзел у св. Імшы абавязковы, а таксама просім пазбегнуць фізічнай працы дома. Св. Імшы ў нашай святыні: 10.00 і 18.00 (адпустовая св. Імша)

26.08 (субота) – успамін НПМ Чэнстахоўскай.

27.08 (нядзеля) – набажэнства-падзяка за жніво. Запрашаем усіх да супольнай малітвы.

13-20.08 у нашай парафіі прайшлі чарговыя “Канікулы з Богам”. Прыняло удзел каля 300 дзяцей і моладзі.

 

2.​ У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

 

3.​ Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

 

4.​ Вялікі дзякуй усім, хто ахвяраваў на гэтым тыдні кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews