Душпастырскія аб’явы Шчучын 13.08.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XІХ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А – 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

Сёння ў нашай парафіі Дзень Фацімскі. У 15.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі за пасрэдніцтвам Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. Фацімскае набажэнства і працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла.

 

З літургічнага календара:

 

14 жніўня (панядзелак) - успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, святара і мучаніка, апекуна дыяцэзіі.

 

15 жніўня (аўторак) - урачыстасць Унебаўзяцця Найсв. Панны Марыі. Гэта свята абавязковае, таму дома трэба ўстрымацца ад неабавязковай працы і быць на св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 10.00 і 19.00 гадз. Пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне ўраджаю гэтага года: збожжа, садавіны і гародніны.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

​ У наступную нядзелю св. Імшой у 11.30 распачынаем Канікулы з Богам. Таму гэты тыдзень апошні, калі можна запісацца. Запісваем перад і пасля кожнай св. Імшы ў нядзелі і буднія дні, дзяцей ад дашкольнікаў па 11 клас.

 

​ Нагадваем, што 25 жніўня, у пятніцу а 18.00 гадз., у Лідзе-індустрыяльны, будзе асвечаны касцёл, у якім працуюць Айцы Піяры. Запрашаем да ўдзелу ў гэтай урачыстасці, якая сведчыць пра тое, што ў Беларусі будзе на адно месца Божага культу больш! Запісвацца на выезд можна пасля св. Імшаў у сакрыстыі!

 

​ 26 жніўня, у суботу, ў пабрыгіцкім касцёле ў Гродна адбудзецца сустрэча для выхавацеляў і настаўнікаў Гродзенскай дыяцэзіі. Той, хто бы хацеў паехаць на гэтую сустрэчу, просьба запісацца ў сакрыстыі.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews