Перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай у парафіі Унебаўзяцця НМП

IMG_7996

27 і 28 ліпеня сталі ўрачыстымі днямі для парафіі Унебаўзяцця НМП (Ліда-Індустрыяльны). У гэтыя дні вернікі сустракалі тут вялікую Госцю – Маці Божую Фацімскую. Да такой урачыстасці парафіяне рыхтаваліся загаддзя: праводзілі малітоўныя разважанні, а таксама прадумалі ўпрыгожванне святыні кветкамі. Нягледзячы на разгар працоўнага тыдня вечарам 27 ліпеня ля парафіяльнай святыні сабралася вялікая колькасць вернікаў на чале са сваім пробашчам кс. Андрэем Агелем, каб прывітаць фігуру Фацімскай Панны.

Са словамі малітвы да Нябеснай Заступніцы звярнуўся пробашч парафіі кс. Андрэй, сем’і, дзеці і моладзь парафіі. Цэнтральным момантам перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай стала вечаровая св. Імша, якую цэлебравалі пробашч парафіі і кс. Павел Салабуда, які падчас гаміліі разважаў над аб’яўленнямі Божай Маці ў Фаціме і таямніцамі, якія Марыя адкрыла тром пастушкам. Кс. Павел звярнуў увагу на заклік Марыі да навяртання і малітвы на ружанцы.

Пасля св. Імшы распачалося малітоўнае чуванне. Вернікі прасілі аб заступніцве Божай Маці над усёй парафіяй. Кожны меў магчымасць таксама індывідуальна ўшанаваць Маці Божую, скіраваць да Яе свае падзякі і просьбы.

Урачыстасць скончылася св. Імшой 28 ліпеня, на якой кс. Павел працягнуў разважанні над таямніцамі, якія Маці Божая адкрыла дзецям у сваіх аб’яўленнях у Фаціме 100 гадоў таму. Ён падкрэсліў вялікую любоў Марыі да сваіх зямных дзяцей. Напрыканцы святой Імшы пробашч парафіі кс. Андрэй выказаў словы падзякі ўсім вернікам за прысутнасць на ўрачыстасці, а кс. Паўлу за супольную малітву і Слова Божае.

У далейшы шлях Марыя накіравалася ў суправаджэнні пробашча кс. Андрэя ў парафію Божай Міласэрнасці (Ліда-Маладзёжны).

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews