Душпастырскія аб’явы Шчучын 30.07.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XVІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А – 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

З літургічнага календара:

 

31 ліпеня (панядзелак) – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара і законніка.

 

1 жніўня (аўторак) – успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла.

 

2 жніўня (серада) – адпуст Маці Божай Анёльскай.

 

3 жніўня першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

 

4 жніўня (пятніца) – успамін св. Яна Марыі Віянэя, святара, апекуна ўсіх святароў.

Таксама першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.00 гадзіны і ўвечары ад 18.00. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

 

5 жніўня (субота) – успамін НПМ Кангрэгацкай (Студэнцкай).

 

6 жніўня свята Перамянення Пана. Таксама першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

 

Іншыя аб’явы:

 

​ Сказаць на Імшах у 7.00, 10.00 і 11.30:

Сёння ў Барташах у 13.30 адпустовая св. Імша ў гонар св. Ганны. Усіх жадаючых запрашаем да ўдзелу ў адпустовых урачыстасцях.

 

​ З сённяшняй нядзелі пасля кожнай св. Імшы ў нядзелі і буднія дні, запісваем дзяцей ад дашкольнікаў па 11 клас на Канікулы з Богам. Таксама запрашаем старэйшую моладзь, каб дапамаглі падчас Канікулаў з Богам у якасці выхавацеляў.

Канікулы з Богам у гэтым годдзе пройдуць з 20 па 27 жніўня.

 

​ Шчыра дзякуем жыхарам вёсак Тапілішкі і Рэзы за сустрэчу пілігрымаў, а таксама вялікі дзякуй тым парафіянам, якія прынялі пілігрымаў на начлег. Няхай Бог адорыць Вас патрэбнымі ласкамі за Вашу ахвярнасць і добразычлівасць!

 

​ Ксёндз біскуп ардынарый Александр Кашкевіч запрашае на начное чуванне, якое адбудзецца з 5 на 6 жніўня ў санктуарыі Езуса Журботнага (Frasobliwego) ў Росі. Пачатак у суботу, 5 жніўня, а 18.00 гадз. і заканчэнне ў нядзелю, 6 жніўня, пасля св. Імшы а 10.00 гадз.

 

​ Прачытаць паведамленне аб зборы сродкаў на будаўніцтва капліцы ў Клюшчанах.

У канцы паведамлення сказаць, што ў нашым касцёле ахвяры на будаўніцтва капліцы ў Клюшчанах можна будзе злажыць у наступную нядзелю, выходзячы з касцёла.

 

​ Нагадваем, што цяпер, пасля св. Імшы, у сувязі з успамінам 25 ліпеня св. Крыстофера, адбудзецца абрад благаслаўлення машын.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews