Душпастырскія аб’явы Шчучын 23.07.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А – 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

Сёння святкуем 250-годдзе з дня кананізацыі св. Юзафа Каласанса.

 

З літургічнага календара:

 

22 ліпеня (субота)- свята св. Марыі Магдалены.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

​ Згодна з распараджэннем кс. біскупа Ардынарыя, ахвяры, якія будуць збірацца на тацу ў наступную нядзелю, прызначаны на патрэбы Гродзенскай Дыяцэзіі.

 

​ Нагадваем, што з 25 на 26 ліпеня ў нашай парафіі будуць начаваць пілігрымы, якія ідуць з Гродна ў Навагрудак. Вялікая просьба да жыхроў Шчучына, якія маглі бы ўзяць пілігрымаў на начлег, каб запісацца ў сакрыстыі.

Таскама па традыцыі ў в. Тапілішкі, 25 ліпеня, каля крыжа, будзем пілігрымаў сустракаць і 26 ліпеня ў в. Рэзы, каля другога крыжа ад Шчучына, будзем развітвацца. Калі жыхарам гэтых вёсак удасца штосьці зарганізаваць, каб пачаставаць пілігрымаў, напэўна будзе ім вельмі прыемна. Пілігрымаў будзе каля 50 чалавек. Шмат пачастунку рыхтаваць не трэба.

 

​ У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова Жыцця.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews