Душпастырскія аб’явы Лiда 09.07.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

XІV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ– 09.07.2017

 

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

11.07 (аўторак) – свята св. Бенедзікта, апекуна Еўропы;

15.07 (субота) – успамін св. Банавектуры, біскупа, доктара Касцёла; гадавіна мучаніцкай смерці балагаслаўлёнай Марыянны Бярнацкай, святараў і жыхароў горада Гродна і ваколіц, растраляных гітлераўцамі 13-16.07.1943 года на Фартах каля Навумавічаў;

15-16 ліпеня ў санктуарыі ў Гудагаі пад дэвізам «Насі шкаплер і маліся на ружанцы!» пройдуць урачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай. Сёлета святкаванні таксама будуць прысвечаны 100-годдзю фацімскіх аб’яўленняў, 110-годдзю вяртання ў Гудагай славутага ласкамі абраза Маці Божай і 10-ай гадавіны каранацыі.

Праграма:

15 ліпеня

18.00 – заканчэнне Навэнны да Маці Божай. Прыміцыйная св. Імша а. Генрыха Валейкі OCD

20.00 – Крыжовы шлях на Кальварыі

23.15 – Нешпары ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

16 ліпеня

00.00 – працэсія са свечкамі. Св. Імша, якую ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту

08.30 – Гадзінкі ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

09.30 – св. Імша на польскай мове

12.00 – урачыстая адпустовая св. Імша, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі

2.​ У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

 

3.​ Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews