Душпастырскія аб’явы Шчучын 14.05.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА V ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А — 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

Учора Каталіцкі Касцёл ва ўсім свеце святкаваў 100-годдзе аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Таксама ўчора, у нашай касцёле, падчас галоўнай св. Імшы была асвечана фігура Маці Божай Фацімскай, якая адведае ўсе парафіі нашай дыяцэзіі. Сёння да св. Імшы а 16.00 гадз. можам складаць просьбы і падзякі Богу за пасрэдніцтвам Маці Божай Фацімскай.

Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. развітаемся з фігурай Маці Божай Фацімскай і яна будзе перавезена ў парафію св.св. апосталаў Пятра і Паўла ў Ст. Васілішках. Хто можа, то запрашаем на развітальную св. Імшу, каб яшчэ раз падзякаваць Найсв. Панне Марыі за ўсе ласкі, якія за яе пасрэдніцтвам атрымліваем на фацімскіх набажэнствах.

 

 

З літургічнага календара:

 

16 мая (аўторак) – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.

 

17 мая (серада) – на св. Імшы а 18.00 гадз. Гродзенскі ардынарый кс. бп Аляксандр Кашкевіч ўдзеліць сакрамэнт бежмавання групе моладзі і дарослых з нашай парафіі.

Звяртаем увагу, што ў гэтую сераду св. Імша будзе а 18.00 гадз., а не а 19.00 і маёвае набажэнства выключна ў гэты дзень будзе зранку пасля св. Імшы а 10.00 гадз.

 

20 мая (субота) – у 10.45 і 11.15 споведзь дзяцей, якія ў гэтым годзе першы раз прыступяць да св. Камуніі.

 

21 мая (нядзеля) – на св. Імшах ў 11.30 і 14.00, першая св. Камунія дзяцей з нашай парафіі.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews