Душпастырскія аб’явы Лiда 07.05.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

ІV НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАДНЯ – 07.05.2017

1. На гэтым тыдні ў літургічным календары:

Сёння першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы ў 10.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы ў 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на май – за дзяцей нашай парафіі, якія рыхтуюцца прыступіць да І св. Споведзі і св. Камуніі.

Сёння ў нашай Дыяцэзіі адзначаюць Дзень Маці, молімся ў інтэнцыі жывых і памерлых маці. А таксама сёння Нядзеля Добрага Пастыра. Сусветны Дзень малітвы аб новых і шматлікіхпакліканнях да святарскай службы. У гэтай інтэнцыі будзем маліцца на працягу ўсяго тыдня.

8. 05 (панядзелак) – успамін св. Станіслава, біскупа і мучаніка, таксама успамін Маці Божай Каралевы Пабожных Школаў, апякункі Ордэна Піяраў.

9.05 (аўторак) – дзеня малітвы за ахвяры ІІ Сусветнай вайны і аб супакой на зямлі.

13. 05 (субота) паўсюдны Касцёл адзначае 100-годдзе аб’яўленняў Маці Божай Фацімскай. У нашай дыяцэзіі таксама распачацце перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай. Урачыстае святкаванне гэтых падзей на дыяцэзіяльным узроўні распачнецца ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне.

Пасля св. Імшы на 18.30 запрашаем настаўнікаў і выхавацелей на чарговую сустрэчу.

14.05 (нядзеля) у нашай парафіі будзем вітаць кс. Валерыя з Оршы, які пасля кожнай св. Імшы будзе збіраць ахвяры на будаўніцтва новай святыні ў Оршы.

Заахвочваем усіх да ўдзелу ў гэтым набажэнстве.

Набажэнства маёвае ў нашай святыні – штодзённа ў 18.00, у нядзелю ў 17.30.

Калі хто не можа прысутнічаць на маёвым набажэнстве ў касцёле, заахвочваем адпраўляць набажэнства пры прыдарожных крыжах і дома ў сваіх семьях.

2. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

3. Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews