Душпастырскія аб’явы Шчучын 07.05.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА IV ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А — 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

Сёння Нядзеля Добрага Пастыра. Сусветны Дзень малітв аб новыя і шматлікія пакліканні да святарскай службы. У гэтай інтэнцыі будзем маліцца на працягу цэлага тыдня.

Таксама сёння I нядзеля месяца, адарацыйная. У сувязі з пасланнем кс. біскупа, выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла будуць толькі пасля св. Імшы а 10.00 гадз. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц май: малітва аб супакой на зямлі і навяртанне грэшнікаў.

 

 

З літургічнага календара:

 

8 мая (панядзелак) – успамін св. Станіслава, біскупа і мучаніка, таксама успамін Маці Божай Каралевы Пабожных Школаў, апякункі Ордэна Піяраў.

У панядзелак кс. Пробашч з Лядска запрашае на 12.00 гадз. на адпустовую св. Імшу ў гонар св. Станіслава.

 

9 мая (аўторак) – дзеня малітвы за ахвяры ІІ Сусветнай вайны і аб супакой на зямлі.

 

13 мая (субота) – як мы ўжо чулі ў пасланні кс. біскупа, паўсюдны Касцёл адзначае 100-годдзе аб’яўленняў Маці Божай Фацімскай. У нашай дыяцэзіі таксама распачацце перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай. Урачыстае святкаванне гэтых падзей на дыяцэзіяльным узроўні распачнецца ў нашай парафіі ў гэтую суботу. На ўрачыстасць прыедуць Гродзенскія біскупы, святары і сёстры законныя. Таксама, паважаныя парафіяне, шчыра запрашаем Вас да ўдзелу ў гэтых урачыстасцях!!!

Праграма Фацімскага Дня наступная:
10.00 – духоўная канферэнцыя на тэму аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме.

11.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту,
12.00 – св. Імша з асвячэннем фігуры Маці Божай, распачацце перэгрынацыі і працэсія з фігурай Маці Божай вакол касцёла.

 

18.15 – супольны ружанец з просьбамі і падзякамі.

19.00 – св. Імша і фацімскае набажэнства.

 

14 мая (нядзеля) – на св. Імшы а 16.00 гадз. развітанне з фігурай Маці Божай Фацімскай і перавоз яе ў Ст. Васілішкі. Хто можа, то запрашаем на гэтую св. Імшу, каб яшчэ раз падзякаваць Найсв. Панне Марыі за ўсе ласкі, якія за яе пасрэдніцтвам атрымліваем на фацімскіх набажэнствах.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

​ Нагадваем, што маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны будні дзень у 18.30, у нядзелю ў 15.30 замест нешпараў.

 

​ Удзяленне сакрамэнту канфірмацыі ў нашай парафіі адбудзецца 17 мая а 18.00 гадз., а першая св. Камунія 21 мая на св. Імшах у 11.30 і 14.00.

 

​ У канцы касцёла, на століку, можна набываць новы нумар газеты Слова жыцця, новы нумар часопіса для дзяцей Водограй і Дыялог.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews