37 ЧАЛАВЕК ПРЫНЯЛО САКРАМЭНТ СТАЛАСЦІ Ў ПАРАФІІ Ў ЛІДЗЕ

30 красавіка ў піярскай парафіі Унебаўзяцця НПМ у Лідзе (Індустрыяльны) 37 асобаў прыняло сакрамэнт канфірмацыі з рук дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага. Ва ўрачыстай св. Імшы прыняў удзел кс. канонік Уладзімір Гуляй, пробашч лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа, і а. Андрэй Агель SP, які рыхтаваў вернікаў да прыняцця сакрамэнту сталасці.

Біскуп Юзаф заклікаў кандыдатаў адкрыцца на Духа Святога і сем Ягоных дароў: мудрасцi, розуму, рады, мужнасцi, умеласцi, пабожнасцi i боязі Божай. Падыходзячы да кожнага, іерарх намашчваў алеем святога хрызма і накіроўваў словы: “Прымі знак Духа Святога”.

На завяршэнне св. Імшы біскуп Юзаф заклікаў усіх, хто прыняў сакрамэнт канфірмацыі, да штодзённага сведчання сваім жыццём пра Уваскрослага Хрыста. Іерарх паблаславіў і акрапіў святой вадой экзэмпляры Новага Запавету і крыжы для кожнага, хто прыняў сакрамэнт канфірмацыі, а пасля ўручыў ім гэтыя сімвалічныя падарункі. Урачыстасць скончылася супольным фотаздымкам.

А. Аляксандр Махнач SP

https://grodnensis.by/

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews