Душпастырскія аб’явы Лiда 30.04.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

ІІІ НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАДНЯ – 30.04.2017

  1. На гэтым тыдні ў літургічным календары:

01.05 (панядзелак) распачынаецца маёвае набажэнства. Заахвочваем усіх да ўдзелу ў гэтым набажэнстве.

Набажэнства маёвае ў нашай святыні – штодзённа ў 18.00, у нядзелю ў 17.30.

Калі хто не можа прысутнічаць на маёвым набажэнстве ў касцёле, заахвочваем адпраўляць набажэнства пры прыдарожных крыжах і дома ў сваіх семьях.

02.05 (аўторак) - успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла.

03.05 (серада) – успамін НПМ Каралевы Польшчы. Дзень імянінаў нашага Арцыпастыра кс. бп. Аляксандра Кашкевіча. У гэты дзень молімся ў Яго інтэнцыі.

04.05 — І чацвер месяца. Дзень малітвы аб пакліканнях да святарства, манаства і місій. У гэтай інтэнцыі будзе адпраўлена Св. Імша ў 18.00.

  1. - І пятніца месяца. Пасля св. Імшы на 18.30 — набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.
  1. субота) - свята святых Філіпа і Якуба, апосталаў.

  1. - першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы ў 10.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы ў 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на май – за дзяцей нашай парафіі, якія рыхтуюцца прыступіць да І св. Споведзі і св. Камуніі.

07.05 ў нашай Дыяцэзіі — Дзень Маці і малітва ў інтэнцыі жывых і памерлых маці.

  1. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

аб здароўі і Божым благаслаўленні – 4 мая (середа) ў 18.30,

за памерлых – 7 мая (субота) ў 9.00.

  1. Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу, асабліва новы нумар газеты “Слова Жыцця”.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews