Вербная нядзеля ў парафіі Унебаўзяцця НМП (Ліда-Індустрыяльны)

IMG_0036

У шостую нядзелю Вялікага посту, якая носіць назву Пальмавай нядзелі або Нядзелі Мукі Пана, узгадваецца ўрачысты ўваход Езуса у Ерузалем, калі габрэі радасна віталі Яго пальмавымі галінкамі. У нашай традыцыі ў гэты дзень вернікі прыносяць у касцёл прыгожа аздобленыя галінкі вербаў — сімвал жыцця, якое адраджаецца.

Ужо з самай раніцы вернікі нашай парафіі спяшаліся ў святыню з прыгожымі вербамі, каб разам  перажываць таямніцы пакуты, смерці і змёртвыхпаўстання Хрыста, нашага Збаўцы і Пана. На кожнай св. Імшы было мнагалюдна.

На дзіцячай св. Імшы на 11.30 святыня была перапоўнена. Асабліва чакалі гэтую ўрачыстасць  дзеці: загаддзя быў аб’яўлены конкурс на самую доўгую і самую прыгожую вербу, зробленую сваімі рукамі.  Было бачна, што ўсе дзеці старанна рыхтаваліся да свята і хацелі атрымаць перамогу.  Святары, кс. пробашч  Андрэй і кс. Аляксандр, пасля св. Імшы  выбралі самыя прыгожыя і самыя доўгія  вербы. Пераможцы атрымалі падарункі і салодкія пачастункі.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews