Рэкалекцыі ў парафіі Унебаўзяцця НМП (Ліда-Індустрыяльны)

IMG_0024-1

У час Вялікага  посту мы стараемся падрыхтавацца да самага галоўнага свята – Вялікадня. Для гэтага кожны прымае асабістую пастанову, абмяжоўваючы сябе ў нечым, каб за гэты час умацаваць свой дух і навучыцца быць свабодным ад людскіх прыхільнасцяў. Таксама неабходнымі  сродкамі Вялікага посту з’яўляюцца глыбокая малітва, разважанне мукі Панскай і ўдзел у парафіяльных рэкалекцыях, так званых духоўных практыкаваннях, якія дазваляюць нам выйсці на шлях сяброўства з Богам Збаўцам.

 У бягучым годзе ў нашай парафіі рэкалекцый праходзілі 3 — 5 красавіка пад кіраўніцтвам ксяндза Уладзіслава Сурвілы з Магілёва. Кожны з удзелькаў рэкалекцый у першую чаргу зразумеў, што галоўнае ў падрыхтоўцы да свята Уваскрасення Хрыста – прымірэнне з Богам і людзьмі праз сакрамэнт споведзі. Праз гэты сакрамэнт чалавек як ніколі можа адчуць міласэрную і ўседаравальную любоў Бога. Дзякуючы ксяндзу Уладзіславу вернікі нашай парафіі дасканала падрыхтаваліся да шчырай споведзі, якая праходзілі 4 красавіка. У гэты дзень у святыні на кожнай св. Імшы было вельмі мнагалюдна.

  Падчас спецыяльных навук для жанчын і мужчын кс. Уладзіслаў яскрава і ў даступнай форме акрэсліў тую ролю, якую жанчына і мужчына адыгрываюць ў грамадскім і сямейным жыцці. Молодзь жа мела магчымасць задумацца над пытаннямі пошуку ўласнай жыццёвай дарогі, як раскрыць свае таленты і прынесці карысць грамадству.

 Дзякуем Пану Богу за такіх святароў, як ксёндз Уладзіслаў. Жадаем яму ўсіх неабходных Божых ласкаў і апекі Панны Марыі. Няхай служэнне Богу і людзям прыносіць задавальненне і добры плён!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews