Новыя міністранты і аднаўленне міністранцкай прысягі ў Лідзе

IMG_0011

2 красавіка падчас урачыстай св. Імшы павялічылася міністранцкая супольнасць  нашай парафіі. Пасля году падрыхтоўкі  ў міністранты былі прыняты Арцём Лемантовіч і Уладзіслаў Ходзер.

Кс. пробашч Андрэй  Агель асвяціў  прыгожыя комжы хлопчыкаў і дапамог  іх апрануць.  Новыя міністранты далі міністранцкае абяцанне, што сваю паслугу пры алтары будуць спаўняць належным чынам. Старэйшыя жа міністранты аднавілі сваю прысягу. Кс. Андрэй  пажадаў усім  хлопчыкам быць прыкладам для іншых, каб ніякія зямныя спакусы не раз’ядналі іх з Богам, не звялі іх са шляху служэння Хрысту.

Усе міністранты нашай парафіі сваёй паставай   паказваюць, як трэба актыўна перажываць літургію.  Праз сваё служэнне яны сведчаць аб тым, што кожнае літургічнае набажэнства, якое адпраўляецца ў касцёле, — гэта не толькі справа святара, але справа ўсёй парафіі,  усіх вернікаў.

Нядзельная ўрачыстасць была хвалюючай не толькі для міністрантаў, але і для іх бацькоў, аб чым сведчаць іх пранікнёныя словы ў канцы св. Імшы. Бацькі павіншавалі сваіх дзяцей з атрыманнем імі новага статусу і выказалі словы падзякі кс. пробашчу Андрэю за грунтоўную падрыхтоўку хлопчыкаў, за шчырыя, добразычлівыя адносіны, за станоўчы прыклад і ахвярнасць, а таксама за дапамогу ў выхаванні дзяцей.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews