Душпастырскія аб’явы Лiда 09.04.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

ВЕРБНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 09.04.2017

  1. На гэтым тыдні ў літургічным календары:

Сёння Пальмовая нядзеля. Сусветны дзень моладзі. Падчас кожнай св. Імшы – абрад асвячэння вербаў.

З сённяшняга дня пачынаецца Вялікі Тыдзень Мукі Пана. Заахвочваем усіх да ўдзелу ў Пасхальным Трыдыуме.

13.04 – Вялікі Чацвер. У 10.00 – св. Імша Хрызма ў Гродзенскай Катэдры. У нашай святыні ранняй св. Імшы не будзе. У 18.30 св. Імша Вячэры Пана. Молімся за святароў і новыя пакліканні да Божай службы.

26 гадавіна біскупскіх пасвячэнняў кс. б-па Аляксандра Кашкевіча і 26-годдзе заснавання Янам Паўлам ІІ Гродзенскай дыяцэзіі. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за нашага Ардынарыя і ўвесь Божы Народ дыяцэзіі.

14.04 – Вялікая Пятніца. Абавязковы сціслы пост, ад якога ніхто не вызваляецца (без мясных страў, адзін раз дасыта, два легкія перакусы; многія перажываюць гэты дзень на хлебе і вадзе. Увага: калі дазвяляе здароўе!). Ахвяры, якія будуць сабраны падчас Адарацыі св. Крыжа, будуць перададзены на патрэбы Гробу Пана ў Іерузаліме. У Вялікую Пятніцу і ў Вялікую Суботу перад св. Крыжам становімся на калені, як перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

І Дзень Навэнны да Божай Міласэрнасці. Пачатак – вечарам пасля Літургіі Вялікай Пятніцы.

У гэты дзень ва ўсім свеце не адпраўляецца св. Імша, а толькі вечарам (у нашай святыні ў 18.30) – Літургія Вялікай Пятніцы.

15.04 — Вялікая Субота. Пажадана не ўжываць мясныя стравы. Асвячэнне ежы на велікодны столНа Літургію Вялікай Суботы неабходна ўзяць з сабой свечкі.

16.04 – Вялікдзень.

  1. У Вялікі Чацвер, Пятніцу і Суботу просим прыносім з сабой нашы блакітныя спеўнікі.
  2. У Трыдыум і Велікодныя святы (ад Вялікага Чацвярга да Велікоднага Панядзелка) не адпраўляюцца пахавальныя св. Імшы, таму неабходна пахаваць памерлага, а пасля свята будзе адпраўлена св.Імша ў яго інтэнцыі.
  3. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

  4. Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу. Ёсць новы нумар часопіса „Ave Maria” і газеты “Слова Жыцця”.

  1. Пры жаданні можна пазнаёміцца з планам Велікоднага Трыдыума і Святаў на дошцы аб’яў.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews