Святы Пасхальны Трыдыум. Душпастырскія аб’явы Шчучын.

УШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ТЫДЗЕНЬ МУКІ ПАНА

/Год А – 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

Сёння ў Каталіцкім Касцёле распачынаецца Тыдзень Мукі Пана. Падчас кожнай св. Імшы асвячэнне вербаў.

 

З літургічнага каляндара:

 

13 красавіка Вялікі чацвер, распачацце Святога Пасхальнага Трыдыума – св. Імша толькі вечарам а 19.00 гадз. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за ўсіх святароў і за новыя пакліканні да святарскай службы. Адарацыя Найсв. Сакрамэнту ў Цямніцы да 22.00 гадз.

13 красавіка таксама прыпадае 26 гадавіна біскупскіх пасвячэнняў кс. бпа Аляксандра Кашкевіча і 26-годдзе заснавання Гродзенскай дыяцэзіі. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за нашага Ардынарыя і ўвесь Божы Народ дыяцэзіі.

 

14 красавіка Вялікая пятніца – абавязуе сціслы пост (адзін раз можна паесці да сыта і два разы лёгка). Адарацыя Пана Езуса ў Цямніцы ад 9.00 гадз. раніцы. У гэты дзень няма св. Імшы. Замест св. Імшы, вечарам а 18.00 гадз., цэлебруецца Набажэнства Мукі Пана. Пасля набажэнства першы дзень Навэнны да Божай Міласэрнасці і Адарацыя Пана Езуса ў грабніцы да 22.00 гадз.

 

15 красавіка Вялікая субота - Адарацыя Пана Езуса ў грабніцы ад 9.00 гадз. раніцы. Св. Імша Вігіліі Пасхальнай увечары а 19.00 гадз. На гэтую св. Імшу прыходзім са свечкамі. У Вялкую суботу пост ад мясных страваў. Асвячэнне ежы на велікодны стол ад 9.00 гадз. да 18.00 кожныя поў гадзіны. А поўных гадзінах тэкст асвячэння ежы на велікодны стол будзе на польскай мове, паміж поўнымі гадзінамі на беларускай мове. Адарацыя Пана Езуса ўвечары да 23.00 гадз.

Асвячэнне ежы на велікодны стол у капліцы ў Барташах будзе ў 13.00, у Руткевічах у 14.30.

 

16 красавіка Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана – Рэзурэкцыя а 7.00 гадз. і наступная св. Імша толькі а 14.00 гадз.

 

​ У канцы касцёла, на століку, можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця і новы нумар часопіса Дыялог.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews