Душпастырскія аб’явы Лiда 02.04.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

V НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ – 02.04.2017

  1. На гэтым тыдні ў літургічным календары:

Запрашаем і заахвочваем прымаць удзел у набажэнствах, звязаных з Вялікім пастом:

Крыжовы шлях - кожную пятніцу Вялікага посту пасля раняшняй св. Імшы (9.30), 17.00 (для дзяцей і моладзі) і пасля вячэрняй св. Імшы (19.00).

Песні жальбы - кожную нядзелю перад вячэрняй св. Імшой (17.30).

Хто па якой-небудзь прычыне не зможа прымаць удзел у велькапосных набажэнствах у святыні, заахвочваем адпраўляць гэтыя набажэнствы дома. За ўдзел у велькапосных набажэнствах можна атрымаць поўную індульгенцыі (прабачэнне караў за свае грахі). Гэты адпуст можна ахвяраваць за сваю душу, або за душы памерлых.

Велькапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць традыцыйна пасля 5 нядзелі Вялікага посту – панядзелак, аўторак, серада – 03, 04, 05 красавіка. Св. Імшы падчас велькапосных рэкалецый – 9.00, 16.00 (дзеці і моладзь), 18.30. Дзень споведзі – 4 красавіка (аўторак):

З 8.00—-

16.00-17.00 (дзеці і моладзь)

З 17.45 ——

За ўдзел у велькапосных рэкалекцыях можна атрымаць поўную індульгенцыі (прабачэнне караў за свае грахі).

З пачаткам перыяду Вялікага посту распачынаецца Велікодная Споведзь, якая будзе працягвацца больш трох месяцаў. Пастараемся ў гэты час прыступіць да св. Споведзі і св. Камуніі, каб выканаць наказы касцельныя.

Сёння І нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы на 10.00 – выстаўленне Найсв. Сакрамэнта і кароткая Адарацыя. Пасля св. Імшы на 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на красавік – малітва за людзей сталых, адзінокіх, хворых з нашай парафіі і нашых сем’яў.

06.04– І чацвер месяца. Дзень малітвы аб пакліканнях да святарства, манаства і місій. У гэтай інтэнцыі будзе адпраўлена Св. Імша ў 18.00.

  1. - І пятніца месяца. Набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.

09.04 – Вербная нядзеля. Пачатак Вялікага Тыдня. Падчас кожнай св. Імшы – абрад асвячэння вербаў.

2. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых

аб здароўі і Божым благаслаўленні – 05.04 ў 18.30,

3.Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews