Душпастырскія аб’явы Шчучын 02.04.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА V НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

/Год А – 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

Сёння першая нядзеля месяца, таму пасля св. Імшаў выстаўленне Найсв. сакрамэнту і супольная адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя для кулак ружанцовых на месяц красавік: малітва аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні з нашай дыяцэзіі.

 

На гэтым тыдні галоўнай падзеяй у нашай парафіі будуць велікапосныя рэкалекцыі і дні споведзі. Весці рэкалекцыі будзе а. Аляксандр Махнач, наш субрат, піяр, які цяпер працуе ў Лідзе-Індустрыяльны. Тэма рэкалекцый будзе звязаная з Юбілейным Каласансаўскім годам.

 

Парадак рэкалекцый наступны:

 

5 красавіка (серада) – першы дзень рэкалекцый.

 

10.00 - Св. Iмша з агульным казаннем

11.30 - Св. Iмша з агульным казаннем

15.00 - Св. Iмша з агульным казаннем

16.30 - Св. Iмша з казаннем для дзяцей да 7 класа

19.00 - Св. Iмша з агульным казаннем

 

Св. Споведзь: з 9.00 да 12.30

з 13.30 да 17.30

з 18.15 да 20.30

 

6 красавіка (чацвер) – другі дзень рэкалекцый. Парадак Імшаў і споведі як у першы дзень, за выключэннем Імшы ў 16.30, на якую асаблівым чынам запрашаем моладзь ад 8 класа і старэйшую.

6 красавіка таксама першы чацвер месяца. У сувязі з гэтым падчас кожнай св. Імшы будзем маліцца аб новыя пакліканні да святарскага служэння і манаскага жыцця.

 

7 красавіка (пятніца) – апошні дзень рэкалекцый. Парадак дня наступны:

10.00 - Св. Iмша з агульным казаннем.

16.30 – Крыжовы шлях для дзяцей і моладзі.

18.00 - Св. Iмша з агульным казаннем і пасля св. Імшы Крыжовы шлях вуліцамі горада. Шчыра ўсіх запрашаем на гэтае набажэнства.

Заахвочваем да ўдзелу ў рэкалекцыях на працягу 3 дзён і хто толькі можа, каб у сераду ці чацвер прыступіў да сакрамэнту споведзі.

На гэтым тыдні прыпадае першая пятніца месяца, але да споведзі запрашаем дзяцей, моладзь і дарослых у сераду і чацвер, а ў пятніцу заахвочваем прыйсці на св. Імшу і прыняць толькі св. Камунію. У пятніцу і Пальмовую нядзелю спавядаць не будзем.

Інфармацыю пра рэкалекцыі можна таксама знайсці на дошцы аб’яваў, якая знаходзіцца каля касцёла альбо ў інтэрнэце на старонцы pijary.info.

 

9 красавіка - Пальмовая Нядзеля. Падчас кожнай св. Імшы асвячэнне вербачак. У Пальмовую нядзелю ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца Сусветны дзень моладзі.

 

​ У канцы касцёла на століку можна набыць новыя нумары часопісаў Аve Maria, а таксама для дзяцей Водограй і Маленькі Рыцар Беззаганнай.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews