Душпастырскія аб’явы Шчучын 26.03.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІV НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

/Год А – 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

З літургічнага календара:

 

1 красавіка першая субота месяца. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары апошні месяц навэнны, якая духоўна рыхтуе нас да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме.

 

2 красавіка першая нядзеля месяца, Адарацыйная. Пасля кожнай св. Імшы выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і супольная адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз., змена ружанцовых таямніцаў.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

​ Нагадваем, што ў нашай парафіі, праз паўтара тыдня, з 5 па 7 красавіка, адбудуцца велікапосныя рэкалекцыі. Дні споведзі будуць 5 і 6 красавіка (гэта серада і чацвер). Крыжовы шлях вуліцамі горада будзе 7 сакавіка пасля св. Імшы а 18.00 гадз.

​

​ 24 сакавіка адышоў па вечную ўзнагароду да Пана кс. Леанід Несцюк, шматгадовы пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах (Астравецкі дэканат). Пахавальная св. Імша адбудзецца 27 сакавіка, у панядзелак, у парафіяльным касцёле ў Гервятах. Заахвочваем да малітоўнай памяці аб памерлым святару.

 

​ У канцы касцёла, на століку, можна набыць новы нумар газты Слова жыцця.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews