Душпастырскія аб’явы Лiда 19.03.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

IІІ НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ – 19.03.2017

  1. На гэтым тыдні ў літургічным календары:

Запрашаем і заахвочваем прымаць удзел у набажэнствах, звязаных з Вялікім пастом:

Крыжовы шлях - кожную пятніцу Вялікага посту пасля раняшняй св. Імшы (9.30), 17.00 (для дзяцей і моладзі) і пасля вячэрняй св. Імшы (19.00).

Песні жальбы - кожную нядзелю перад вячэрняй св. Імшой (17.30).

Хто па якой-небудзь прычыне не зможа прымаць удзел у велькапосных набажэнствах у святыні, заахвочваем адпраўляць гэтыя набажэнствы дома. За ўдзел у велькапосных набажэнствах можна атрымаць поўную індульгенцыі (прабачэнне караў за свае грахі). Гэты адпуст можна ахвяраваць за сваю душу, або за душы памерлых.

Велькапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць традыцыйна пасля 5 нядзелі Вялікага посту – панядзелак, аўторак, серада – 03, 04, 05 красавіка. Дзень споведзі – 4 красавіка (аўторак). За ўдзел у велькапосных рэкалецыях можна атрымаць поўную індульгенцыі (прабачэнне караў за свае грахі). З пачаткам перыяду Вялікага посту распачынаецца Велікодная Споведзь, якая будзе працягвацца больш трох месяцаў. Пастараемся ў гэты час прыступіць да св. Споведзі і св. Камуніі, каб выканаць наказы касцельныя.

Наведванне хворых у нашай парфііі будзе працягвацца да 25 сакавіка 2017 г. (субота)

Сёння 19 сакавіка (нядзеля) – Усенародны дзень каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Caritas”. У сувязі з гэтым усе сённяшнія ахвяры будуць прызначаны на дзейнасць гэтай арганізацыі.

20 сакавіка (панядзелак) - ўрачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Паводле Касцёльнага права гэтае свята абавязковае, таму заахвочваем, каб у панядзелак узяць удзел у св. Імшы ў 9.00 ці 18.30 і ўстрымацца дома ад неабавязковай працы.

 

  1. акавіка (субота) – ўрачыстасць Звеставанне Пана.
  1. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.
  2. Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу, асабліва апошні нумар “Слова Жыцця”.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews