Душпастырскія аб’явы Шчучын 19.03.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІІI НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

/Год А – 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

Cёння ў Беларусі адзначаецца Нацыянальны дзень дабрачыннай каталіцкай арганізацыі “Caritas” (Ogólnonarodowy Dzień „Caritas”). Молімся за ўсіх дабрачынцаў і ахвярадаўцаў гэтай арганізацыі.

Таксама сёння ў наўшай парафіяльнай супольнасці свята, таму што 14 хлопцаў, пасля адпаведнай падрыхтоўкі, будуць прынятыя (альбо прынятыя) у міністранты.

 

З літургічнага календара:

20 сакавіка (панядзелак) - ўрачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі (Oblubieńca Najsw. Maryi Panny).

Паводле Касцёльнага права гэтае свята абавязковае, таму заахвочваем, каб у панядзелак узяць удзел у св. Імшы а 10.00 альбо 19.00 гадзінах і ўстрымацца дома ад неабавязковай працы.

 

25 сакавіка (субота) – ўрачыстасць Звеставанне Пана. Св. Імшы а 10.00 і 19.00 гадз.

Гэтае свята, наадварот, паводле Касцёльнага права, не лічыцца абавязковым, але да ўдзелу ў св. Імшах — запрашаем.

25 сакавіка ў Каталіцкім Касцёле таксама адзначаецца, як Дзень аховы жыцця ненароджаных дзяцей і распачацце дзела духоўнага ўсынаўлення ненароджанага дзіцяці. У нашым касцёле да дзела духоўнага ўсынаўлення ненароджанага дзіцяці можна будзе далучыцца падчас кожнай св. Імшы.

У сувязі з Каласансаўскім Юбілейным годам 25 сакавіка ў Ордэне піяраў молімся за навіцыяў г.зн. за тых, хто распачынае падрыхтоўку да манаскага жыцця, каб узрасталі ў сваім пакліканні.

 

Іншыя аб’явы:

 

Нагадваем, што да хворых, якія жывуць у горадзе прыйдзем на гэтым тыдні:

-​ 20 сакавіка, у панядзелак, прыйдзем да хворых, якія жывуць на вуліцах ад Аўтастанцыі да возера.

-​ 21 сакавіка, у аўторак, прыйдзем да хворых, якія жывуць на вуліцах ад касцёла да “Масласырзавода”.

Сёння апошні дзень, каб запісаць у сакрыстыі хворых, якія жывуць у горадзе.

​ У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews