Душпастырскія аб’явы Лiда 12.03.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

IІ НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ – 12.03.2017

  1. На гэтым тыдні ў літургічным календары:

Запрашаем і заахвочваем прымаць удзел у набажэнствах, звязаных з Вялікім пастом:

Крыжовы шлях - кожную пятніцу Вялікага посту пасля раняшняй св. Імшы (9.30), 17.00 (для дзяцей і моладзі) і пасля вячэрняй св. Імшы (19.00).

Песні жальбы - кожную нядзелю перад вячэрняй св. Імшой (17.30).

Хто па якой-небудзь прычыне не зможа прымаць удзел у велькапосных набажэнствах у святыні, заахвочваем адпраўляць гэтыя набажэнствы дома. За ўдзел у велькапосных набажэнствах можна атрымаць поўную індульгенцыі (прабачэнне караў за свае грахі). Гэты адпуст можна ахвяраваць за сваю душу, або за душы памерлых.

Велькапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць традыцыйна пасля 5 нядзелі Вялікага посту – панядзелак, аўторак, серада – 03, 04, 05 красавіка. Дзень споведзі – 4 красавіка (аўторак). За ўдзел у велькапосных рэкалецыях можна атрымаць поўную індульгенцыі (прабачэнне караў за свае грахі). З пачаткам перыяду Вялікага посту распачынаецца Велікодная Споведзь, якая будзе працягвацца больш трох месяцаў. Пастараемся ў гэты час прыступіць да св. Споведзі і св. Камуніі, каб выканаць наказы касцельныя.

Наведванне хворых у нашай парфііі будзе працягвацца да 25 сакавіка 2017 г. (субота)

13 сакавіка (панядзелак) - 4 гадавіна выбара Святога Айца Францішка на пасад св. Пятра. Молімся аб духоўныя і фізічныя сілы для яго ў кіраванні паўсюдным Касцёлам. 

19 сакавіка (нядзеля) – Усенародны дзень каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Caritas”. У сувязі з гэтым ахвяры, якія будуць збірацца на тацу ў наступную нядзелю, прызначаны на дзейнасць гэтай арганізацыі.

Таксама ў наступную нядзелю Дзень імянінаў адзначаюць Папа Рымскі — Бэнэдыкт XVI і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі- Юзаф Станеўскі, з гэтай нагоды будзем памятаць пра іх у нашых малітвах.

Інфарміруем, што ў гэтым годдзе ўрачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі (Oblubieńca Najsw. Maryi Panny.) перанесена на панядзелак 20 сакавіка.

  1. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.
  2. Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу, асабліва апошні нумар “Слова Жыцця”.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews