Душпастырскія аб’явы Шчучын 12.03.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІI НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

/Год А – 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

З літургічнага календара:

 

13 сакавіка (панядзелак) – дзень Фацімскі ў нашай парафіі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда адарацыя распачнецца а 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі за пасрэдніцтвам Маці Божай Фацімскай, пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.

13 сакавіка адзначаем таксама 4 гадавіну выбара Святога Айца Францішка на пасад св. Пятра. Молімся аб духоўныя і фізічныя сілы для яго ў кіраванні паўсюдным Касцёлам. У гэтай інтэнцыі заўтра а 10.00 гадз. у нашым касцёле будзе праведзена св. Імша.

 

19 сакавіка (нядзеля) – III нядзеля Вялікага Посту.

У Беларусі гэтая нядзеля адзначаецца як Усенародны дзень каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Caritas”. У сувязі з гэтым ахвяры, якія будуць збірацца на тацу ў наступную нядзелю, прызначаны на дзейнасць гэтай арганізацыі.

Таксама ў наступную нядзелю Дзень імянінаў адзначаюць Папа Рымскі на пенсіі — Бэнэдыкт XVI і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі- Юзаф Станеўскі, з гэтай нагоды будзем памятаць пра іх у нашых малітвах.

Інфарміруем, што ў гэтым годдзе ўрачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі (Oblubieńca Najsw. Maryi Panny.) перанесена на панядзелак 20 сакавіка.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

Парадак адведвання хворых у гэтым Вялікім посце наступны:

-​ 13 сакавіка, панядзелак, у 11.30 прыяжджаем да хворых у Даўлюдаўшчыне і Плянтах.

-​ 14 сакавіка, аўторак, у 11.00 гадз. прыяжджаем да хворых ў Навасёлках і Тапілішках.

-​ 15 сакавіка, серада, у 11.00 гадз. прыяжджаем да хворых у Рэзах.

-​ 16 сакавіка, чацвер, у 11.00 гадз. прыяжджаем да хворых у Тур’і, Янчуках і Буйвічах.

-​ 17 сакавіка, пятніца, у 11.30 прыяжджаем да хворых у Руткевічах.

Колькасць хворых з кожнай вёскі, вялікая проьба, сёння запісаць у сакрыстыі.

 

Да хворых, якія жывуць у горадзе, будзем хадзіць таксама толькі ў вызначаныя дні.

 

Парадак адведвання наступны:

-​ Да хворых, якія жывуць на вуліцах ад Аўтастанцыі да возера прыйдзем у панядзелак 20 сакавіка зранку альбо вечарам, у залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць.

-​ Да хворых, якія жывуць на вуліцах ад касцёла да “Масласырзавода” прыйдзем у аўторак 21 сакавіка таксама зранку альбо вечарам, у залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць.

 

Хворых, якія жывуць у горадзе, можна запісваць да наступнай нядзелі.

 

План адведвання хворых можна паглядзець на дошцы аб’яваў каля касцёла альбо ў сакрыстыі.

 

 

​ У канцы касцёла, на століку, можна набыць новы нумар газты Слова жыцця і новы нумар часопіса Дыялог.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews