Душпастырскія аб’явы Лiда 05.03.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

I НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ – 05.03.2017

  1. На гэтым тыдні ў літургічным календары:

На гэтым тыдні пачаўся перыяд Вялікага посту. Пастараемся зрабіць сабе пэўную пастанову. Няхай у гэты перыяд у нашай парафіі будзе менш усяго таго, што аддаляе нас ад Бога. Адмовімся ад чагосьці і ахвяруем гэта Пану, а Ён шчодра нам аддячыць. Пастановай можа быць адмова ад чагось добрага па сваёй прыродзе, але ахвяравана Пану Богу.

Запрашаем і заахвочваем прымаць удзел у набажэнствах, звязаных з Вялікім пастом:

Крыжовы шлях - кожную пятніцу Вялікага посту пасля раняшняй св. Імшы (9.30), 17.00 (для дзяцей і моладзі) і пасля вячэрняй св. Імшы (19.00).

Песні жальбы - кожную нядзелю перад вячэрняй св. Імшой (17.30).

Хто па якой-небудзь прычыне не зможа прымаць удзел у велькапосных набажэнствах у святыні, заахвочваем адпраўляць гэтыя набажэнствы дома. За ўдзел у велькапосных набажэнствах можна атрымаць поўную індульгенцыі (прабачэнне караў за свае грахі). Гэты адпуст можна ахвяраваць за сваю душу, або за душы памерлых.

Велькапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць традыцыйна пасля 5 нядзелі Вялікага посту – панядзелак, аўторак, серада – 03, 04, 05 красавіка. Дзень споведзі – 4 красавіка (аўторак). За ўдзел у велькапосных рэкалецыях можна атрымаць поўную індульгенцыі (прабачэнне караў за свае грахі). З пачаткам перыяду Вялікага посту распачынаецца Велікодная Споведзь, якая будзе працягвацца больш трох месяцаў. Пастараемся ў гэты час прыступіць да св. Споведзі і св. Камуніі, каб выканаць наказы касцельныя.

Наведванне хворых у нашай парфііі будзе працягвацца да 25 сакавіка 2017 г. (субота)

Сёння І нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы на 10.00 – выстаўленне Найсв. Сакрамэнта і кароткая Адарацыя. Пасля св. Імшы на 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на люты – добрае і рэлігійнае перажыванне перыяду Вялікага посту.

8 сакавіка (серада) – Міжнародны жаночы дзень. За пасрэдніцтвам Маці Божай, будзем маліцца за дзяўчат і жанчын, каб узрасталі ў мацярынскім пакліканні і добра яго выконвалі.

 

11.03 (субота) пасля раняшняй св. Імшы ў 9.30 адбудзецца сустрэча для бацькоў першакамунійных дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да І Споведзі і св. Камуніі. Прысутнасць абавязкова.

  1. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.
  2. Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу, асабліва апошні нумар “Слова Жыцця”.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews