Душпастырскія аб’явы Шчучын 05.03.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІI НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

/Год А – 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

Сёння першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў. Інэнцыя на месяц сакавік: малітва аб цвярозасць у нашым грамадстве.

 

На гэтым тыдні:

 

6 сакавіка (панядзелак) – 400 гадоў таму назад папа рымксі Павел V зацвердзіў існаванне Кангрэгацыі Школаў пабожных, заснаванай св. Юзафам Каласансам. Гэта было першае ў гісторыі Касцёла манаскае згуртаванне цалкам прысвечанае выхаванню дзяцей і моладзі.

Таму заўтра Айцы Піяры будуць дзякаваць Богу за дар каласансаўскага паклікання. Будуць гэта рабіць у лучнасці з законнікамі і свецкімі піярамі прысутнымі ў 38 краінах свету на 4 кантынентах, разам з усімі піярскімі выхавацелямі і парафіямі, якія маюць удзел у спадчыне Юзафа Каласанса, а перад усім з тысячу вучнямі, якія заўтра, як і некалі, будуць святкаваць шчаслівую ідэю, якой была каласансаўская школа.

На гэтую падзяку Богу за дзейнасць Ордэна піяраў ва ўсім свеце, а таксама ў нашай парафіі, запрашаем заўтра на св. Імшы а 10.00 альбо 19.00 гадз. Нагадваем, што ў гэтым годдзе за ўдзел у касцёле у каласансаўкіх набажэнствах, можна атрымаць цалкавіты адпуст вінаў за ўчыненыя грахі, які ахвяроўваем за сябе альбо за кагосьці аднаго з памерлых.

 

8 сакавіка (серада) – за пасрэдніцтвам Маці Божай, будзем маліцца за дзяўчат і жанчын, каб узрасталі ў мацярынскім пакліканні і добра яго выконвалі.

 

Іншыя аб’явы:

 

-​ запрашаем у кожную пятніцу на Крыжовы шлях, дарослых пасля св. Імшы а 10.00 гадз.;

-​ дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў у 18.15.

На Гожке жале (Песні жальбы) запрашаем кожную нядзелю ў 15.30.

​ Адносна велікапосных рэкалекцый нагадваем, што ў гэтым годзе яны будуць з 5 па 7 красавіка. Дні споведзі будуць 5 і 6 красавіка (гэта серада і чацвер).

 

​ Крыжовы шлях вуліцамі горада ў гэтым годзе будзе 7 красавіка пасля св. Імшы а 18.00 гадз.

 

​ Ад 13 сакавіка пачынаем ездзіць да хворых, каб перад святамі ўдзяліць адпаведных сакрамэнтаў.

 

Парадак адведвання хворых наступны:

-​ 13 сакавіка, панядзелак, у 11.30 прыяжджаем да хворых у Даўлюдаўшчыне і Плянтах.

-​ 14 сакавіка, аўторак, у 11.00 гадз. прыяжджаем да хворых ў Навасёлках і Тапілішках.

-​ 15 сакавіка, серада, у 11.00 гадз. прыяжджаем да хворых у Рэзах.

-​ 16 сакавіка, чацвер, у 11.00 гадз. прыяжджаем да хворых у Тур’і, Янчуках і Буйвічах.

-​ 17 сакавіка, пятніца, у 11.30 прыяжджаем да хворых у Руткевічах.

Калі ласка перадаць усім хворым, калі ксёндз будзе з сакрамэнтамі ў вёсцы і ў наступную нядзелю запісаць у сакрыстыі колькі чалавек з кожнай вышэй пералічанай вёскі будзе да споведзі і св. Камуніі.

 

Да хворых, якія жывуць у горадзе, у гэтым Вялікім посце будзем хадзіць толькі у вызначаныя дні.

 

Парадак наступны:

-​ Да хворых, якія жывуць на вуліцах ад Аўтастанцыі да возера прыйдзем у панядзелак 20 сакавіка зранку альбо вечарам, у залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць.

-​ Да хворых, якія жывуць на вуліцах ад касцёла да “Масласырзавода” прыйдзем у аўторак 21 сакавіка таксама зранку альбо вечарам, у залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць.

Запісваць хворых у сакрыстыі, якія жывуць у горадзе, можна будзе да нядзелі 19 сакавіка.

План адведвання хворых можна паглядзець на дошцы аб’яваў каля касцёла альбо ў сакрыстыі.

 

​ Сёння а 17.00 гадз., у касцёле, адбудзецца сустрэча бацькоў, дзеці якіх у гэтым годдзе прыступяць да І споведзі і св. Камуніі.

​ У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар часопіса Ave Maria і новы нумар часопіса для дзяцей Водограй.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews