Душпастырскія аб’явы Лiда 26.02.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

VІІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 26.02.2017

  1. На гэтым тыдні ў літургічным календары:

На гэтым тыдні пачынаем перыяд Вялікага посту.

01.03 (серада) — Папялец. Св. Імшы ў нашай святыні ў 9.00 і 18.30. На кожнай св. Імшы – абрад асвячэння попелу і пасыпанне галоў. У Папяльцовую сераду мы абавязаны прытрымлівацца сціслага посту, не ўжываць мяса і мясных прадуктаў, а таксама абмежаваць сябе ў колькасці спажываемай ежы, г.зн. на працягу дня можна паесці адзін раз да сыта і два разы крыху. Каму дазваляе здароўе, можна паспрабаваць перажыць гэты дзень на хлебе і вадзе.

Распачынаючы Вялікі Пост, пастараемся зрабіць сабе пэўную пастанову. Няхай у гэты перыяд у нашай парафіі будзе менш усяго таго, што аддаляе нас ад Бога. Адмовімся ад чагосьці і ахвяруем гэта Пану, а Ён шчодра нам аддячыць. Пастановай можа быць адмова ад чагось добрага па сваёй прыродзе, але ахвяравана Пану Богу.

Запрашаем і заахвочваем прымаць удзел у набажэнствах, звязаных з Вялікім пастом:

Крыжовы шлях - кожную пятніцу Вялікага посту пасля раняшняй св. Імшы (9.30), 17.00 (для дзяцей і моладзі) і пасля вячэрняй св. Імшы (19.00).

Песні жальбы - кожную нядзелю перад вячэрняй св. Імшой (17.30).

Хто па якой-небудзь прычыне не зможа прымаць удзел у велькапосных набажэнствах у святыні, заахвочваем адпраўляць гэтыя набажэнствы дома. За ўдзел у велькапосных набажэнствах можна атрымаць поўную індульгенцыі (прабачэнне караў за свае грахі). Гэты адпуст можна ахвяраваць за сваю душу, або за душы памерлых.

02.03 - І чацвер месяца. Дзень малітвы аб пакліканнях да святарства, манаства і місій. У гэтай інтэнцыі будзе адпраўлена св. Імша ў 18.30.

03.03 - І пятніца месяца. Пасля св. Імшы на 18.30 — набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.

04.03 - І субота месяца. Пасля св. Імшы на 18.30 — набажэнства да Беззаганнага Сэрца НМП. Свята св. Казіміра, апекуна дыяцэзіі.

05.03 - І нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы на 10.00 – выстаўленне Найсв. Сакрамэнта і кароткая Адарацыя. Пасля св. Імшы на 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на люты – добрае і рэлігійнае перажыванне перыяду Вялікага посту.

11.03 (субота) пасля раняшняй св. Імшы ў 9.30 адбудзецца сустрэча для бацькоў першакамунійных дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да І Споведзі і св. Камуніі. Прысутнасць абавязкова.

  1. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

аб здароўі і Божым благаславенні – 01.03 (серада) ў 18.30,

за памерлых – 04.03 (субота) ў 9.00.

  1. Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews