Душпастырскія аб’явы Шчучын 26.02.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА VІІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А — 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

З літургічнага календара:

 

1 сакавіка Папяльцовая серада – пачатак Вялікага посту. Св. Імшы з пасыпаннем галоў попелам а 10.00 і 19.00 гадз.

У Папяльцовую сераду абавязуе сціслы пост, г.зн. на працягу дня, можна паесці адзін раз да сыта (разумеецца, што без мяснога) і два разы крыху.

Падчас Вялікага посту, згодна з 4 Касцёльным наказам, трэба ўстрымацца ад арганізацыі і ўдзелу ў гучных забавах. Заахвочваем, каб падчас посту больш часу прысвяціць малітве, велікапосным набажэнствам і зрабіць пастановы, звязаныя з асабістым навяртаннем.

У Вялікім посце запрашаем дарослых у кожную пятніцу пасля св. Імшы а 10.00 гадз. на Крыжовы шлях; дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на 18.15.

На Гожке жале (Песні жальбы) запрашаем кожную нядзелю ў 15.30.

Адносна велікапосных рэкалекцый у нашай парафіі, то ў гэтым годзе яны будуць з 5 па 7 красавіка. Дні споведзі будуць 5 і 6 красавіка (гэта серада і чацвер). 7 красавіка набажэнства Крыжовага шляху пройдзе вуліцамі горада. Рэкалекцыі ў гэтым годдзе будзе весці а. Аляксандр Махнач.

 

2 сакавіка – першы чацвер месяца. У 18.30 выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця. Усіх шчыра запрашаем на гэтае набажэнства!

 

3 сакавіка (пятніца) –Таксама першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.00 гадзіны і ўвечары ад 18.00. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

 

4 сакавіка (субота) - свята св. Казіміра, апекуна дыяцэзіі.

Таксама першая субота месяца. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары навэнна, якая духоўна рыхтуе нас да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме.

 

5 сакавіка першая нядзеля Вялікага посту і першая нядзеля месяца, Адарацыйная. Пасля кожнай св. Імшы выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз., змена ружанцовых таямніцаў.

 

Іншыя інфармацыі:

 

​ У наступную нядзелю а 17.00 гадз., у касцёле, адбудзецца сустрэча бацькоў, дзеці якіх у гэтым годдзе прыступяць да І споведзі і св. Камуніі.

​ Нагадваем, што у сувязі са 100-годдзем аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, парафія на Дзевятоўцы ў г. Гродна арганізоўвае летамаўтобусную пілігрымку ў Фаціму. Хто быў бы зацікаўлены гэтай пілігрымкай, то падрабязная інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яваў каля касцёла альбо ў сакрыстыі.

 

​ У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews