Душпастырскія аб’явы Шчучын 19.02.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА VІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А — 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

З літургічнага календара:

 

22 лютага (серада) – свята Катэдры св. Пятра апостала. Асаблівым чынам у гэты дзень молімся за Святога Айца і Паўсюдны Касцёл.

 

23 лютага (чацвер) – успамін св. Палікарпа, біскупа і мучаніка.

 

25 лютага (субота) – успамінаем св. Юзафа Каласанса, заснавальніка Ордэна Піяраў.

Нагадваем, што ў гэтым годдзе ўспамін св. Юзафа Каласанса ў 25 дзень месяца мае асаблівае значэнне, таму што перажываем Юбілей 250-годдзя яго кананізацыі і 400-годдзе заснавання Ордэна піяраў. Шчыра запрашаем у суботу на св. Імшу а 10.00 гадз. альбо а 19.00, каб больш даведацца пра Юзафа Каласанса і Ордэн піяраў, а таксама атрымаць поўны адпуст він за грахі, які можна ахвяраваць за сябе альбо за кагосьці з памерлых. Пасля св. Імшаў а 10.00 гадз. і 19.00, набажэнства за пасрэдніцтвам св. Юзафа Каласанса.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

​ Ад імя нашага Ардынарыя, кс. Біскупа Аляксандра Кашкевіча, паведамляем, што з 4 па 6 сакавіка бягучага года свой першы афіцыйны візіт у Гродзенскую Дыяцэзію здзейсніць Яго Эксцэленцыя Арцыбіскуп Габар Пінтэр (Gábor Pintér), Апостальскі Нунцый у Беларусі.

У праграме гэтага візіту прадугледжаны, між іншым, дзве ўрачыстыя Св. Імшы, якія ўзначаліць Паважаны Госць:

-​ у суботу 4 сакавіка ў 12.00 гадзін у Катэдральнай Бызыліцы г. Гродна;

-​ у нядзелю 5 сакавіка ў 12.00 гадзін у парафіяльным касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў г. Гродна (мікрараён Дзевятоўка).

Кс. біскуп Ардынарый запрашае ўсіх вернікаў, каб па меры магчымасці ўзялі ўдзел у згаданых Св. Імшах.

 

(W imieniu JE ks. Bpa Aleksandra Kaszkiewicza informujemy, że w dniach 4-6 marca br. swą pierwszą oficjalną wizytę w Diecezji Grodzieńskiej złoży Jego Ekscelencja Ksiądz Arcybiskup Gábor Pintér, Nuncjusz Apostolski na Białorusi.

W programie wizyty przewidziane są m.in. dwie uroczyste Msze Święte pod przewodnictwem Dostojnego Gościa:

- w sobotę 4 marca o godz. 12.00 w Bazylice Katedralnej w Grodnie;

- w niedzielę 5 marca o godz. 12.00 w kościele parafialnym p.w. Najświętszego Odkupiciela w Grodnie na Dziewiatówce.

 

Ks. Bp Ordynariusz naszej diecezji serdecznie zaprasza wszystkich wiernych, żeby – w miarę możliwości – wzięli udział we wspomnianych Mszach Świętych.)

 

​ У 100 гадавіну аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме парафія на Дзевятоўцы ў г. Гродна арганізоўвае летам аўтобусную пілігрымку ў Фаціму. Хто быў бы зацікаўлены гэтай пілігрымкай, то падрабязная інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яваў каля касцёла альбо ў сакрыстыі.

​ З заўтрашняга дня распачынаем хадзіць да хворых па палатах і ў тэрапеўтычным аддзяленні бальніцы праводзіць св. Імшу.

​ У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар часопіса Дыялог.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews