Душпастырскія аб’явы Лiда 05.02.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

V ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 05.02.2017

  1. На гэтым тыдні ў літургічным календары:

Сёння:

  • І нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы на 10.00 – выстаўленне Найсв. Сакрамэнта і кароткая Адарацыя. Пасля св. Імшы на 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на люты: малітва аб супакоі ва ўсўм свеце.

  • успамін св. Агаты. Пасля кожнай св. Імшы – благаслаўленне хлеба вады

6 лютага (панядзелак) – успамін св. Паўла Мікі і яго паплечнікаў, мучанікаў;

10 лютага (пятніца) – успамін св. Схалястыкі, панны.

11.02 (субота) - успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда. Таксама Сусветны Дзень хворых. У сувязі з гэтым на кожнай св.Імшы будзе набажэнства ў інтэнцыі хворых з сакрамэнтам Намашчэння хворых. Каб прыняць гэты сакрамэнт, трэба быць у стане асвячальнай ласкі, г.зн. без цяжкага граху.

  1. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.
  2. Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

  1. Вялікі дзякуй за гасціннасць і ахвяры, якія былі складзены на патрэбы нашай парафіі падчас душпастырскага візіту на мінулым тыдні.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews