Душпастырскія аб’явы Шчучын 15.01.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА II ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А — 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

Сёння Сусветны Дзень Мігранта і Бежанца. Молімся за людзей, якія не маюць дастойных умоваў для жыцця на сваёй Радзіме.

 

З літургічнага каляндара:

 

17 студзеня (аўторак) – успамін св. Антонія, абата.

 

З 18 па 25 студзеня ў Каталіцкім Касцёле праходзіць Тыдзень малітвы аб адзінства хрысціян.

 

21 студзеня (субота) – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

​ У наступную нядзелю ахвяры, якія збіраюцца на тацу, прызначаны на патрэбы дыяцэзіі.

 

​ У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты “Слова жыцця” і новы нумар часопіса Дыялог.

 

 

Расклад каляды на гэты тыдзень:

16 студзеня – панядзелак - ходзім з 15.00 гадз. у в. Тапілішкі, вуліцы Цэнтральная і Заводская.

 

17 студзеня – аўторак - ходзім з 17.00 гадз. у в. Тапілішкі, вуліцы Маладзёжная, Юбілейная і Дарожная.

 

18 студзеня – серада - ходзім з 17.00 у Шчучыне, вул. Заходняя дамы №№ 5, 7, 11, 13, 2, 4, 10 і 12.

 

19 студзеня – чацвер - ходзім з 17.00 па вул. Паўднёва – Заходняя дом 4 усе корпусы.

 

20 студзеня – пятніца - ходзім з 17.00. па вул. Паўднёва – Заходняя дамы №№ 2, 8, 10 і 12.

 

Расклад каляды на наступны тыдзень:

 

23 студзеня – панядзелак - ходзім з 17.00 гадз. па вул. Будаўнікоў дом 5 усе крпусы.

 

25 студзеня – серада - ходзім з 17.00 па вул. Будаўнікоў дамы №№ 3, 7, 9, 11, 15, 17 і вул. Рудога 1.

 

26 студзеня – чацвер - ходзім з 17.00 па вул. Рудога дамы №№ 3, 5, 7, 15, 17, 19.

 

27 студзеня – пятніца – асвячаем новыя дамы і памяшканні і на гэты год заканчваем душпастырскі візіт парафіян.

 

Вялікі дзякуй усім, хто на мінулым тыдні прымаў нас па калядзе. Дзякуй за супольную малітву, гасціннасць і ахвяры, якія складваеце на патрэбы нашага касцёла і кляштара.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews