Біскуп Юзаф Станеўскі наведаў парафію Унебаўзяцця НМП

IMG_0058

6 студзеня ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана ксендз біскуп Юзаф Станеўскі наведаў парафію Унебаўзяцця НМП (Ліда-Індустрыяльны), дзе ўзначаліў вячэрнюю святую Імшу. Шматлікая колькасць вернікаў сабралася ў парафіяльнай святыні, каб сустрэцца з Панам і прывітаць жаданага госця. У сваёй гаміліі ксендз біскуп прыгадаў гісторыю трох мудрацоў, якіх традыцыя называе трыма каралямі. Гэта былі вучоныя, багатыя і ўплывовыя людзі. Іх пошукі Караля-месіі, пакланенне і ахвяраванне Яму дароў сведчыць аб тым, што Сын Божы стаў чалавекам, каб збавіць усе народы, а не толькі габрэйскі. Важна, каб у сваім жыцці мы ўмелі знаходзіць дарогу да Хрыста, як знайшлі яе мудрацы з Усходу. Мы павінны імкнуцца крочыць тым шляхам, які ўказвае нам Збаўца. Гэта ўрачыстасць стала для многіх вернікаў важным днём іх жыцця: узбагачаныя Божым Словам, узрушаныя прыемнай сустрэчай яны выйшлі з парафіяльнай святыні з цвёрдым намерам ісці далей па жыцці за Зоркай Хрыста.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews