Душпастырскія аб’явы Шчучын 18.12.2016

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА IV НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТА

/Год А – 2016/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

З літургічнага календара:

 

20 снежня (аўторак) — дзень споведзі ў нашай парафіі. Навукі падчас Імшаў у Дзень споведзі выгласіць кс. Вадзім Сурвіла, які на даны момант працуе ў Магілёве і адказны за арганізацыю новай парафіі ў адным са спальных раёнаў гэтага горада.

У аўторак спавядаць будзем ад 9.00 гадз. да 12.30 потым ад 13.30 да 17.30 і ад 18.00 да 20.30.

Заахвочваем, каб хто толькі можа, быць у гэты дзень да споведзі!

 

Парадак св. Імшаў у дзень споведзі наступны:

 

10.00 – св. Імша з казаннем для дарослых;

11.30 – св. Імша з казаннем для дарослых;

15.00 - св. Імша з казаннем для дарослых;

16.30 - св. Імша з казаннем для дзяцей і моладзі;

19.00 - св. Імша з казаннем для дарослых.

 

24 снежня (субота) – Вігілія Божага Нараджэння. Св. Імша раніцай а 10.00 гадз. і ў наччы — Пастэрка а 24.00 гадз. Няма св. Імшы а 19.00 гадз. У дзень Вігіліі захоўваем пост, таксама ў вігілійны вечар нельга спажываць алкагольных напіткаў усім гасцям, якія знаходзяцца дома, без розніцы якога веравызнання.

 

25 снежня (нядзеля) – Урачыстасць Божага Нараджэння. У гэты дзень св. Імшы як у кожную нядзелю. Не будзе толькі св. Імшы а 7.00 гадз.

У Барташах і Руткевічах св. Імша на свята Божага Нараджэння будзе ў 8.30.

 

Іншыя аб’явы:

​ 21 снежня, у сераду, пасля св. Імшы а 10.00 гадз., адбудзецца сустрэча тых асоб, якія належаць да ІІІ Ордэна св. Францішка.

 

​ У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця.

​ У сакрыстыі ёсць календары на 2017 год на беларускай і польскай мовах, аплаткі і свечкі на вігілійны стол.

Расклад каляды:

 

27 снежня – аўторак - ходзім з 11.30 у в. Барташы, Жылічы, Зарэчча, Поплава і Гагарына

 

28 снежня – серада - ходзім з 11.30 у в. Руткевічы.

 

29 снежня – чацвер - ходзім з 11.30 у в. Рэзы вуліцы: Купалы, 60 год Кастрычніка і Цветочная.

 

30 снежня – пятніца - ходзім з 11.30 у в. Рэзы вуліцы: Лугавая, Канечная, Паштовая і Перамогі.

 

Расклад каляды на першы тыдзень пасля Новага Года:

 

3 студзеня – аўторак - ходзім з 11.30 у в. Даўлюдаўшчына, Ст. Гернікі і Плянты

 

4 студзеня – серада - ходзім з 11.30 у в. Янчукі і Міцары.

 

5 студзеня – чацвер - ходзім з 15.00 у в. Тапілішкі вуліцы: Шчучынская, Лясная і хутар, таксама дамы каля запраўкі “Беларусьнефть” і вуліцы каля гэтай жа запраўкі і каля в. Плянты: Паўночна-Усходняя, зав. Паўночны, Мележа, Кляновая, Сонечная, Каштанавая, Лідская і Палявая.

 

Калі хтосьці з жыхароў вышэй прачытаных вуліц не можа прыняць святара па калядзе зранку, то паінфармаваць у сакрыстыі. Прыйдзем тады пазней.

 

Для прыняцця ксяндза па калядзе трэба падрыхтаваць столік, на які ставім крыжык, дзве альбо адну свечку, асвячаную альбо звычайную ваду і, калі ёсць, Біблію.

 

Вялікая просьба да тых хто яшчэ не запісаўся па калядзе, каб да наступнай нядзелі прынесці спісы альбо запісацца ў сакрыстыі індывідуальна, жыхарам вёсак: Рэзы, Руткевічы, Тур’я, Янчукі, Буйвічы, Плянты, Навасёлкі (уключна вуліцы каля Навасёлак, якія належаць да горада), Тапілішкі, а таксама жыхарам вуліц Паўднёва-Заходняя, Заходняя, Будаўнікоў, Рудога, “Поля Чудес” і дамоў каля Плянтаў і скрыжавання.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews