Аднаўленне св. Мiсiй

IMG_234

III нядзеля Адвэнта для вернiкаў парафii Унебаўзяцця НМП (Ліда-Індустрыяльны) пачалася аднаўленнем св. Мiсiй, якiя правялi айцы-рэдэмптарысты: а. Андрэй Ядкоўскі з Вялікай Бераставіцы і а. Валерый Мазюк з Гродна (Дзевятоўка).

Аднаўленне св. Мiсiй адбывалася на працягу чатырох дзён. Кожны з гэтых дзён быў асаблiвым! Асаблiвы тым, што, як i год таму пад час св. Мiсiй, так i ў гэтыя асаблiвыя днi рэнавацый, адчувалася ўпэўненнасць у тым, што праз вусны айцоў-місіянераў гаварыў Пан Езус.

У першы дзень святары звярнулiся да вернiкаў з пытаннем: «Што змянiлася ў тваiм жыццi, брат, сястра?»

Адказ быў вiдавочным! Сваёй навукай, словам Божым, асабiстым досвiдам місіянеры пакiнулi вялiкi след у розумах, сэрцах кожнага з прысутных, нiхто не застаўся абыякавым, кожны атрымаў адказы на свае асабiстыя пытаннi, з якiмi прыходзiў у гэтыя днi на службу.  Таксама айцы-мiсiянеры дапамаглi зразумець, што нiколi не поздна ўсё пачаць спачатку, што Пан Езус заўсёды нас чакае, Яго Вялiкая Любоў чакае кожнага з нас, Ён нiкога не параўноўвае, не асуджае! Езус прымае нас такiмi, якiмi мы ёсць! Вернiкамi парафii быў пачуты мiсiйны заклiк: Езус ёсць Любоў! Езус – мой Пан, толькі так і не інакш!

Вельмi важным i насычаным быў трэцi дзень аднаўлення св. Мiсiй, калi кожны мог вызвалiцца ад свайго граху, паяднацца з Езусам праз Святую Камунiю. Таксама гэты дзень быў прысвечаны сем’ям, якiя атрымалi ад пробашча парафii благаславенне Пшынайсвеншым Сакрамэнтам, якое сведчыла аб прысвячэннi сям’i Найсвяцейшаму Сэрцу Пана Езуса.

Кожны дзень аднаўлення св. Мiсiй заканчываўся Марыйным заклiкам, пад час якога вернiкi сваёй малiтвай i спевам праслаўлялi Марыю, выказвалi павагу i пашану, дзякавалi за мацярынскую ласку i апеку.

Хутка праляцелi чатыры днi, скончылiся аднаўленнi св. Мiсiй, айцы-мiсiянеры паехалi далей праслаўляць Езуса, пакiдаючы ў сэрцах агеньчыкi адноўленнай Веры i надзеi на тое, што яны перарастуць ў вялiкае полымя любовi да нашага Айца Нябеснага!

В. Пiлiнка

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews