40-гадзіннае набажэнства ў гонар св. Юзафа Каласанса

IMG_0017

25, 26 і 27 лістапада ў парафіі “Унебаўзяцця НМП” у Лідзе (м-н Ідустрыяльны) прайшло 40-гадзіннае набажэнства ў гонар св. Юзафа Каласанса, якое ўзначаліў ксендз-пробашч парафіі імя Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фары), кс-канонік Уладзімір Гуляй. Гэтыя дні сталі своеасаблівай духоўнай падрыхтоўкай вернікаў да глыбокага перажывання Каласансаўскага Юбілейнага года. Апошні дзень набажэнства ўрачыста распачаў святкаванне ў парафіі Юбілейнага года. Трэба адзначыць, штоафіцыйнае адкрыццё Каласансаўскага Юбілейнага года адбылося таксама 27 лістапада 2016 г. у касцёле імя св. Панталеона ў Рыме.

40-гадзіннае набожэнства – гэты вялікі падарунак для душ і час ласк для вернікаў. Чарговы раз, а хтосьці і ўпершыню, меў магчымасць сустрэцца тварам у твар са Збаўцам, укрытым у Святой Эўхарыстыі. Праз Слова Божае кс. Уладзімір імкнуўся прыблізіць парафіянам таямніцу Эўхарыстыі, указаць шлях да таго поля, на якім укрыты найцаннейшы скарб жыцця. Трэба спадзявацца, што словы святара ўпалі на добрую глебу і прынясуць свой плён. Кожны з прысутных у гэтыя дні імкнуўся знайсці сваё духоўнае месца каля алтара Хрыста і адчуць сябе шчаслівым перад Яго Абліччам. Напрыканцы набажэнства вернікі выказалі кс. Уладзіміру падзяку за сакрамэнты святой Споведзі і Эўхарыстыі, а таксама за супольную малітву.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews