Душпастырскія аб’явы Шчучын 27.11.2016

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА I НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТА

/Год А – 2016/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Сёння распачынаецца Адвэнт. Гэта перыяд духоўнай падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння і другога прыйсця Езуса Хрыста, таму пастараемся больш часу прызначыць на малітву і іншыя духоўныя практыкі.

Падчас Адвэнту Рараты для дзяцей і моладзі ў пан., сераду і пятн. а 19.00 гадз.; для дарослых у аўт., чацв. і суб. а 10.00 гадз. На Рараты прыходзім са свечкамі.

Таксама сёння Ордэн Айцоў Піяраў святкуе Дзень Апекі св. Юзафа Каласанса і распачацце Юбілейнага Года прысвечанага 250-годдзю з моманту абвяшчэння святым Юзафа Каласанса і 400-годдзю існавання Ордэна Піяраў. Няхай Каласансаўскі Юбілейны Год будзе нагадой да атрымання шчодрых ласк і духоўных дароў як для ўсёй Каласансаўскай сям’і, так і для тых каму Айцы Піяры служаць. Каб бліжэй пазнаць асобу і духоўнасць св. Юзафа Каласанса, а таксама чым займаецца Ордэн Піяраў, запрашаем кожны 25 дзень месяца на св. Імшу з казаннем і набажэнствам у гонар св. Юзафа Каласанса. У бліжэйшыя тыдні аб’явім, калі і пад якімі ўмовамі можна будзе атрымаць адпуст у сувязі з Юбілейным Каласансаўскім Годам.

З літургічнага календара:

30 лістапада (серада) – свята св. Андрэя, апостала.

1 снежня першы чацвер месяца. У 18.00 выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

2 снежня першая пятніца месяца. Споведзь з раніцы ад 9.00 гадзіны і ўвечары ад 18.00. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

3 снежня першая субота месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

3 снежня таксама ўспамін св. Францішка Ксаверыя, святара.

4 снежня першая нядзеля месяца, Адарацыйная. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Іншыя аб’явы:

​ Ад сённяшняга дня на працягу 2 тыдняў просьба запісваць у сакрыстыі хворых і старэйшых людзей са Шчучына, якія самі не могуць прыйсці ў касцёл, каб святары прыехалі да іх і ўдзялілі ім перад святамі адпаведных сакрамэнтаў.

На вёсках да хворых прыедзем у наступныя дні:

-​ 5 снежня, панядзелак – у 11.00–вёскі Плянты, Ст. Гернікі і Даўлюдаўшчына.

-​ 6 снежня, аўторак – у 11.00 — вёскі Навасёлкі і Янчукі;

-​ 7 снежня, серада – у 11.00 — вёскі Рэзы і Руткевічы;

-​ 8 снежня, чацвер – у 11.30 — вёскі Буйвічы і Тур’я

Калі ласка даведацца колькі чалавек з кожнай вёскі будзе да споведзі і сказаць святарам у наступную нядзелю ў сакрыстыі.

​ Дзень споведзі ў нашай парафіі перад святам Божага Нараджэння будзе 20 снежня ў аўторак.

​ У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар часопіса Ave Maria і для дзяцей Маленькі Рыцар Беззаганнай, а таксама іншую каталіцкую прэсу.

У сакрыстыі ёсць календары на 2017 год, святочныя паштоўкі, аплаткі і свечкі на вігілійны стол. Свечкі, як і ў мінулыя годы, распаўсюджваюцца дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй Caritas. Ахвяры за свечкі прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы.

​ Цяпер адбудзецца абрад благаслаўлення аплаткаў.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews