Аб’явы Ліда ад 15 красавіка

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

2 Вялікодная Нядзеля

15 красакавіка 2012 г.

 

  1. Сення перажываем Урачыстасць Божай Міласэрнасці.
  2. 19 красавіка – прыпадае дзень малітваў у інтэнцыі Святога Айца Бэнэдыкта XVI у семую гадавіну абрання.
  3. У Сакрыстыі вы можаце запісаць інтэнцыі св. Імшаў.
  4. У Сакрыстыі прымаем таксама ахвяры на аграджэнне каля нашага касцела. Мы дзякуем тым сем’ям, якія прынеслі свае ахвяры.
  5. Нагадваем, што кандыдаты да шлюбу прыходзяць да святара мінімум за тры месяца да планаванай даты шлюбу, а да хросту прыходзяць бацькі дзіцяці за 2 тыдні да плянаванай даты хросту.
  6. Пры выхадзе с касцела заахвочваем набываць і чытаць каталіцкую прэсу. Свежы выпуск «Слова жыцця», «Дыялог», «Ave Maria» і іншыя каталіцкія часопісы і газеты – сардэчна запрашаем.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews