Душпастырскія аб’явы Лiда 20.11.2016

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

  1. Звычайная Нядзеля – 20.11.2016

  1. На гэтым тыдні ў літургічным календары:

Сёння (20 лістапада):

  • ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. У нашай дыяцэзіі дзень малітвы ў інтэнцыі Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі, а таксама ВДС Піяраў у Кракаве;
  • апошняя нядзеля літургічнага года;
  • пасля св. Імшы на 11.30 – сход для бацькоў першакамунійных дзяцей.

21 лістапада (панядзелак) – успамін Ахфяравання Найсв. Панны Марыі.

 

22 лістапада (аўторак) - успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі арганістаў, хароў і касцёльнай музыкі.

 

24 лістапада (чацвер) – успамін святых Мучанікаў з В’етнама.

 

27 лістапада (нядзеля)  распачынаецца Адвэнт. Заахвочваем усіх да набожнай і трэзвай падрыхтоўкі на надыходзячага свята.

На гэтым тыдні будуць адпаўлены св. Імшы за памерлых “Выпамінковыя” ў наступныя дні:

22.11 – аўторак, 18.30 (8/10);

24.11 – чацвер, 18.30 (9/10);

26.11 – субота, 18.30 (10/10).

25-27.11 (пятніца, субота, нядзеля) – 40-гадзіннае набажэнства ў гонар Апекі св.Юзафа Каласанса, якое правядзе кс. Уладзімір Гуляй, пробашч парафіі Ліда-Фара.

Запрашаем усіх парафіян і гасцей нашай парафіі на ружанец у інтэнцыі ўсіх нашых блізкіх памерлых штодзень у 18.00, а ў нядзелю ў 17.30. (Выключэнне 25 і 26 лістапада – на 17.45, 27 лістапада – на 17.15)

11-14.12 (нядзеля –серада) – аднаўленне св.Місій. У гэтыя дні ў нашай парафіі будзем сустракаць айцоў-рэдэмтарыстаў. Дзень споведзі – 13.12.

  1. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.
  2. У парафіяльным кіёску можна набыць рэлегійныя рэчы і календары на 2017 год на польскай і беларускай мовах.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews