Душпастырскія аб’явы Лiда ад 14.12.2014

Душпастырскія аб’явы

Рыма-Каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

3 Нядзеля Адвэнту

14 снежня 2014 г.

 

  1. Сёння перажываем 3 Нядзелю Адвэнту. Пастарайцеся перажыць гэты святы час у цвярозасці і таксама зрабіць пастановы на час Адвэнту.
  2. Сёння – пасля кожнай св. Імшы абудзецца благаслаўленне маці (жанчын), якія чакаюць патомства. Запрашаем!!!
  3. На гэтым тыдні ад 17 да 20 снежня прыпадаюць Квартальныя Дні Малітваў аб святасці ў нашых сем’ях і хрысціанскім жыцці:
  4. Падчас Адвэнту запрашаем на Рараты, штодзённа а 7.00 гадз. раніцы. Дзяцей і моладзь запрашаем у кожны панядзелак, сераду і пятніцу. Варта адказаць сабе на пытанне – ці я ўдзельнячаў хоць раз у гэтым годзе ў Раратах?…
  5. На гэтым тыдні – 18 снежня – прыпадае у нашай парафіі – Дзень споведзі перад Святам Божага Нараджэння. Споведзь распачнецца ад 6.30 з раніцы да апошняга чалавека, які захоча паспавядацца. Пасля абеду ад 16 да 17 гадзіны запрашаем дзяцей і моладзь, а ад 18.00 – будзем спавядаць усіх дарослых. ШЧЫРА ЎСІХ ЗАПРАШАЕМ!!!
  6. Выражаем словы падзякі тым асобам, якія запрасілі святара да хворых з нашай парафіі, каб мы маглі адведаць іх с капланскай паслугай.
  7. У сакрыстыі прымаем запісы на Каляду ў студзені 2015 года.
  8. У Сакрыстыі вы можаце запісаць інтэнцыі св. Імшаў і набыць рэлігійныя рэчы. Асабліва заахвочваем да набыцця календароў на 2015 год, свечак “Карытас”.

Нагадваем, што свечкі распаўсюджваюцца дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй “Карытас” у Беларусі, ахвяры за свечкі прызначаны на дапамогу дзецям якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы.

  1. Пры выхадзе с касцела заахвочваем набываць каталіцкія газэты і часопісы.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews