Літанія да св. Юзафа Каласанса

Кірые, элейсон,
       Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
       Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, 
– змілуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
       – змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа,
       – змілуйся над намі.

Святы Юзэфе Каласанс,                          - маліся за нас

Верны слуга Марыі

Божым Провідам спасланы

Шчыры прапаведнік Божай Хвалы

Распаўсюднік пабожнасці і навучання

Святар паводле Божага Сэрца

Апостал моладзі

Заснавальнік Пабожных Школ

Настаўнік Боязі Божай

Настаўнік маленькіх

Вялікі выхаваўца моладзі

Нястомны ў барацьбе са злом

Прыклад  для святароў

Вялікі заснавальнік

Апора Святога Касцёла

Лілія чысціні

Прыхільнік убоства

Прыклад паслухмянасці

Умацаванне хрысціянскай веры

У супярэчнасцях, бязмежна давяраючы Богу

Божай любові паходня

Вернае адлюстраванне хрысціянскай пакоры

Ойча ўбогіх

Суцяшальнік засмучаных

Цудоўны лекар хворых і скалечаных

Цудоўная прыстань няшчасных крушэнняў

Міласэрны самаранін

Паяднанне пасвараных

Прыхільнік  ганіцеляў і ворагаў

Ад сэрца прабачаючы перажытыя крыўды

Абаронца ўдоваў

Апякун сірот

Цуд мужнасці

Нявінная ахвяра чалавечай злосці

Ёў Новага Запавету

Верны паслухмяннік Укрыжаванага Хрыста

Сардэчны прыхільнік Эўхарыстычнага Хрыста

Вялікі цудатворца

Знаўца таямніц людскіх сэрц

Пабожных Школ гонар і хвала

Вялікі заступнік сваіх прыхільнікаў перад Богам

 

Маліся за нас, св. Юзэфе Каласанс

Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых

 

Молімся

Божа, каторы праз асобу св. Юзафа Каласанса, вызнаўцу свайго, ласкава адарыў свой Касцёл навай дапамогай для навучання дзяцей і моладзі ў духу пабожнасці і мудрасці, просім, учыні каб мы праз яго прыклад і заступніцтва дзейнічалі і навучалі так, каб заслужылі вечную ўзнагароду. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews