Душпастырскія аб’явы Шчучын ад 07.12.2014

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА II НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТА

/Год В – 2014/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

Сёння I нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцавых таямніцаў. Інтэнцыяй на месяц снежань будзе малітва за ўсіх, хто складваў ахвяры на рамонт касцёла.

Таксама сёння ў Касцёле ў Беларусі молімся за ахвярадаўцаў, дабрадзеяў Каталіцкага Касцёла, асабліва з Польшчы.

На гэтым тыдні:

 

8 снежня (панядзелак) – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень кожны католік павінен устрымацца ад неабавязковай працы і ўзяць удзел у св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень у нашым касцёле а 10.00 і 19.00 гадзінах.

 

13 снежня (субота) – дзень Фацімскі ў нашай парафіі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда адарацыя распачнецца ад 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі да Маці Божай, пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.

 

15 снежня (нядзеля) — пасля св. Імшаў ў 11.30 і 14.00 благаславенства мам, якія чакаюць на нараджэнне дзіцяці.

 

  • Нагадваем, што гэта апошні тыдзень, калі запісваем у сакрыстыі хворых і старэйшых людзей, якія самі не могуць прыйсці у касцёл, каб святары прыехалі да іх і ўдзялілі ім перад святамі адпаведніх сакрамэнтаў.

Да хворых на вёсках на гэтым тыдні прыедзем у наступныя дні:

-       9 снежня, аўторак – у 11.30, в. Буйвічы і в. Янчукі;

-       10 снежня, серада – у 11.30, в. Ст. Гернікі і Руткевічы.

Калі ласка даведацца колькі чалавек з кожнай вёскі будзе да споведзі і сказаць святарам у сакрыстыі.

 

  • Нагадваем, што 17 снежня, у сераду, дзень рэкалекцый і споведзі ў нашай парафіі. Падрабязны план Дня споведзі скажам у наступную нядзелю.
  • Ахвяры, якія сёння збіраюцца на тацу, згодна з распараджэннем кс. біскупа, прызначаны на патрэбы дыяцэзіі.
    • Нагадваем таксама, што падчас Адвэнту ў буднія дні Рараты для дзяцей і моладзі ў пан., сераду, пятн. а 19.00 гадз., для дарослых у аўт., чацв., суб. а 10.00 гадз. На Рараты прыходзім са свечкамі.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу. У сакрыстыі ёсць календары на 2015 год на беларускай і польскай мовах, святочныя аткрыткі, аплаткі і свечкі на вігілійны стол. Свечкі распаўсюджваюцца дабрачыннай каталіцкай арганізацыі Caritas, ахвяры за якія прызначаны на дапамогу дзецям знаходзячымся ў цяжкім матэрыяльным становішчы.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews